19 красавiка 2024, Пятніца, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйны бізнэс у РФ рыхтуецца да падзення рубля і недахопу тэхналогій

4
Буйны бізнэс у РФ рыхтуецца да падзення рубля і недахопу тэхналогій
Фота: Reuters

86% расейскіх топ-мэнэджараў бачаць ва ўзмацненні жорсткасці санкцый рызыку для свайго бізнэсу.

Санкцыі ЗША, якія, са слоў прэм'ера Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, сталі для РФ «крыніцай самарэалізацыі» і «ўласнага развіцця», прадаўжаюць выклікаць страх у пераважнай большасці прадстаўнікоў бізнэсу, піша finanz.ru.

86% топ-мэнэджараў і ўласнікаў найбуйнейшых расейскіх прадпрыемстваў назвалі пашырэнне санкцыйнага рэжыму рызыкай для сваёй дзейнасці.

Ігнараваць санкцыі могуць толькі 3% бізнэсоўцаў, паказала апытанне Інстытута Адзізеса, у якім удзельнічалі больш за тысячу ўладальнікаў кампаній і генеральных дырэктараў.

Красавіцкае пашырэнне абмежаванняў ЗША, хоць наўпрост тычылася толькі «Русала» і «Рэновы» Алега Дзерыпаскі і Віктара Вексельберга, у рэальнасці закранула 95% рэспандэнтаў, паказала даследаванне: бізнэс масава скардзіўся на дэвальвацыю рубля і нестабільнасць фінансавых рынкаў.

Далейшае падзенне расейскай валюты ў выпадку ўзмацнення жорсткасці санкцый назвалі пагрозай 34% рэспандэнтаў. Амаль столькі ж - 35% - заявілі, што негатыўны эфект зробяць абмежаванні на пастаўку ў Расею тавараў і тэхналогій.

Яшчэ 31% назвалі ключавой рызыкай абмежаванні на валютныя аперацыі дзяржбанкаў.

У тым, што санкцыі будуць пашыраныя ў найбліжэйшыя паўгода, не сумняваецца ніхто з тысячы апытаных бізнэсоўцаў. Прыкладна палова ўважае такі сцэнар «надта магчымым», а астатнія - проста «магчымым».

Так ці інакш увесь бізнэс ужо сутыкнуўся з абмежаваннямі на пастаўку або кампанентаў, або тэхналогій, адзначае чалец генсавета «Дзелавой Расіі» Міхаіл Ляўчук. «Мы ўсе ў гэтым катле варымся з 2014 года. Хтосьці больш паспяхова, хтосьці менш. Хтосьці выйшаў з бізнэсу, хтосьці адаптаваўся і знайшоў іншых пастаўшчыкоў», - канстатуе ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках