25 красавiка 2024, Чацвер, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілля Літвінаў: Адмовіўся прыняць расейскае грамадзянства і не шкадую пра гэта

1
Ілля Літвінаў: Адмовіўся прыняць расейскае грамадзянства і не шкадую пра гэта
ІЛЛЯ ЛІТВІНАЎ
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM/ІГАР ПАПЕНЯ

Форвард менскага «Дынама» распавёў, як яму прапаноўвалі прыняць расейскае грамадзянства.

Пра гэта піша «Прессбол».

- Як ты апынуўся ў Расеі?

- У Гомелі працаваў Алег Віяленцій, і яму прапанавалі перабрацца ў Піцер з вядучай пяцёркай. Мы ў той час нямала ездзілі на расейскія турніры: у той жа Санкт-Пецярбург, Чэлябінск... Трэнер пагадзіўся, і разам з ім адправіўся і я. Хацелася развівацца ў хакейным плане, таму бацькі былі згодныя. Так і стаў выступаць за «Сярэбраных Львоў». Скончыў там 11-ы клас, здаў АДІ і павінен быў паступаць ва ўніверсітэт імя Лесгафта. Але ў той момант прынялі пастанову, згодна з якой у МХЛ не могуць выступаць легіянеры. Мне прапаноўвалі расейскае грамадзянства, аднак адмовіўся. І не шкадую аб гэтым, - распавёў форвард менскага «Дынама» Ілля Літвінаў.

- Піцер для цябе - другі дом?

- Вядома! У мяне там засталіся амаль усе сябры і сяброўкі. Увесь час маю стасункі з імі, прыязджаю летам, калі ёсць магчымасць.

- Што даў той час у хакейным плане?

- Перш за ўсё, насычаны трэніравальны працэс і спаборніцкую практыку. Паўтаруся: шмат ездзілі на турніры за акіян. У Чыкага, напрыклад, пабываў тройчы. У Ванкуверы ў нас, уявіце, быў месяц трэнінг-кэмп, прысвечаны працы над катаннем. Мне, дарэчы, наогул падабаецца ў Амерыцы: жыццё, людзі. Цікава. Спачатку, калі нас сялілі ў мясцовыя сем'і, прысутнічаў моўны бар'ер. Але неўзабаве адаптаваўся. Таксама часта гулялі і праводзілі зборы ў Еўропе. Запомнілася, як у Аўстрыі хадзілі ў горы, ездзілі на роварах... Вядома, усё гэта дало шырокі досвед. З намі ўвесь час працавалі: катанне, тэхніка валодання шайбай, - сказаў Літвінаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках