19 красавiка 2024, Пятніца, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Баранавічах міліцэйская машына рэзнулася ў «Аўдзі»

2
Фотафакт: У Баранавічах міліцэйская машына рэзнулася ў «Аўдзі»
ФОТА: АЛЯКСАНДР КОРАБАЎ

Са слоў супрацоўнікаў міліцыі, яны спяшаліся на выклік.

У Баранавічах міліцэйская машына рэзнулася ў «Аўдзі». Аварыя адбылася раніцай 6 лістапада на светлафоры насупраць ЦЭЦ, паведамляе Intex-press.

Сутыкнуліся міліцэйскі «УАЗ Patriot» і Audi. Са слоў кіроўцы іншамаркі, ён, як і іншыя аўтамабілісты, спыніўся на светлафоры на чырвонае святло. У люстэрку задняга выгляду заўважыў, як з моста з уключанымі «маячкамі» і гукавым сігналам едуць дзве міліцэйскія машыны, з’ехаў направа і спыніўся. Машына, якая стаяла па суседстве ў сярэднім шэрагу, таксама «пасунулася».

Ва ўтвораны калідор спецмашыны і прайшлі.

- «Дзявятка» прайшла нармальна, а ў іншай машыны габарыты большыя, вось яна і зачапіла маё аўто, - распавёў Intex-press кіроўца іншамаркі, у якую рэзнуўся міліцэйскі аўтамабіль.

Са слоў супрацоўнікаў міліцыі, яны спяшаліся на выклік.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках