19 красавiка 2024, Пятніца, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі аўтобус з беларусамі рэзнуўся ў дрэва

7
У Расеі аўтобус з беларусамі рэзнуўся ў дрэва

Трое загінулі.

ДТЗ здарылася ў Калужскай вобласці. Паводле папярэдніх звестак, у аўтобусе знаходзіліся работнікі з Гомельскай вобласці, якія ехалі на вахту ў Маскву, паведамляе «Белсат».

Кіроўца Citroen заснуў за стырном і праз сустрэчную паласу з'ехаў у кювет, дзе на высокай хуткасці рэзнуўся ў дрэва.

Кіроўца мог знаходзіцца за стырном блізу пяці гадзін і праехаць без адпачынку амаль 400 кіламетраў. Аднак гэтую інфармацыю яшчэ ўдакладняюць.

У выніку ДТЗ на месцы загінулі тры чалавекі, шасцярых шпіталізавалі з траўмамі рознай ступені цяжкасці. На месцы працавалі некалькі брыгад хуткай дапамогі і ратавальнікі. Цяпер высвятляюцца акалічнасці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках