25 красавiка 2024, Чацвер, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калійная вайна»: Туркменістан пагражае Беларусі міжнародным судом

58
«Калійная вайна»: Туркменістан пагражае Беларусі міжнародным судом

Адкрыты Лукашэнкам Гарлыцкі камбінат амаль не вырабляе ўгнаенні.

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў ізноў падняў пытанне аб калійным горна-абагачальным камбінаце, пабудаваным беларусамі ў мястэчку Гарлык, што знаходзіцца ў Кугітанскіх гарах на захадзе краіны. Як паведамляе orient.tm са спасылкай на інфармацыйную праграму «Ватан», гэта адбылося на відэаселектарнай нарадзе, якая традыцыйна праводзіцца па панядзелках.

Гаворка ішла пра тое, чаму, праз ужо больш як год пасля ўвядзення ў строй гэтага найбуйнейшага комплексу для вытворчасці калійных угнаенняў, праца там так і не наладжаная належным чынам.

У гэтай сувязі туркменскі лідар раскрытыкаваў кіраўніцтва дзяржаўнага канцэрна «Туркменхімія» і даручыў віцэ-прэм'еру, які курыруе прамысловую сферу, высветліць прычыны стагнацыі калійнай вытворчасці. Калі ж будзе выяўленая віна кампаніі-выканаўцы «Белгархімпрам», то Туркменістан будзе вымушаны падаць пазоў у міжнародны арбітраж.

Варта адзначыць, што сваю незадаволенасць улады Туркменістана агучвалі яшчэ ў красавіку. Яны рыхтавалі спіс прэтэнзій беларускай старане з нагоды будаўніцтва Гарлыцкага ГАК. Праўда, старшыня «савета рэспублікі» Міхаіл Мясніковіч заступіўся за прафесіяналізм беларускіх будаўнікоў, якія «выпраўлялі хібы пасля так званых туркменскіх залатых будаўнікоў».

Нагадаем, ГАК быў урачыста адкрыты 31 сакавіка 2017 года правадырамі Туркменістана і Беларусі. Будаўніцтва комплексу з чэрвеня 2009 года ажыццяўляла кампанія «Белгархімпрам». Працэс ішоў няпроста. Некалькі гадоў таму ўлады Туркменістана нават абвінавацілі Беларусь у зрыве тэрмінаў будаўніцтва, Менск папракнуў у зрыве тэрмінаў аплаты.

Меркавалася, што новае прадпрыемства коштам больш за 1 млрд даляраў задаволіць не толькі патрэбы сельскай гаспадаркі Туркменістана, але і дазволіць экспартаваць запатрабаваную на сусветным рынку прадукцыю. Комплекс магутнасцю 1,4 мільёна тон калійных угнаенняў на год з'яўляецца найбуйнейшым у Цэнтральнай Азіі.

Паводле звестак Дзяржкамстату Туркменістана за студзень-верасень 2018 гадоў у краіне было выраблена ўсяго толькі 24,2 тысячы тоны калійных угнаенняў (пры гадавым заданні 720 тысяч тон).

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках