28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Бага: Як адзначылі чэмпіёнства? Прамовілі тост за Анатольіча - і за перамогу

1
Аляксей Бага: Як адзначылі чэмпіёнства? Прамовілі тост за Анатольіча - і за перамогу
АЛЯКСЕЙ БАГА
ФОТА: ФК БАТЭ

Галоўны трэнер БАТЭ распавёў, як каманда адзначыла чарговае чэмпіёнства.

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага распавёў карэспандэнту «Прессбола», як каманда адзначыла чарговае чэмпіёнства.

- Золата ў ролі галоўнага трэнера - новыя адчуванні?

- Калі абдымаешся з хлопцамі і падымаеш з імі келіх шампанскага, эмоцыі ранейшыя. А вось галава ўжо недзе там, далёка... Як выбудаваць перадсезонную працу і зборы? Каго пакідаць? Каго запрашаць? Як далей будзе развівацца каманда і ты сам? Калі шчыра, часам проста «завісаю» ў думках. Хоць радасць ад гэтага ані не памяншаецца - наадварот, пераважае над усім!

- Як адзначылі?

- Без фанатызму. Павячэралі ў менскай рэстарацыі, пасядзеўшы паўтары-дзве гадзіны ў цёплай атмасферы. А потым па дамах і сем'ях - у аўторак трэніроўка. Натуральна, прамовілі тост за Анатольіча - і за перамогу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках