26 красавiка 2024, Пятніца, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

19-гадовы француз прызнаны самым дарагім футбалістам свету

2
19-гадовы француз прызнаны самым дарагім футбалістам свету
КІЛІЯН МБАПЕ

У спісе самых дарагіх футбалістаў нападнік ПСЖ абышоў Неймара і Мэсі.

Нападнік нацыянальнай каманды Францыі ў футболе і парыжскага «Пары Сен-Жэрмен» Кіліян Мбапе прызнаны самым дарагім гульцом у свеце. Вынікі адпаведнага даследавання цэнтра CIES Football Observatory апублікаваныя на афіцыйным сайце арганізацыі, паведамляе ТАСС.

CIES Football Observatory ацэньвае трансферны кошт 19-гадовага футбаліста ў €216,5 млн. Мбапе з'яўляецца адзіным, чый кошт ацэньваецца ў суму, якая перавышае €200 млн.

У складзе нацыянальнай каманды Францыі Мбапе стаў чэмпіёнам свету 2018 года і быў прызнаны найлепшым маладым гульцом турніру. Французскі нападнік увайшоў у каманду года паводле версіі Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), у складзе ПСЖ ён стаў чэмпіёнам Францыі і ўладальнікам Кубка краіны.

У спіс самых дарагіх нападнікаў таксама ўвайшлі ангелец Гары Кейн (€197,3 млн; «Тотэнхэм»), бразілец Неймар (€197 млн; ПСЖ), егіпцянін Махамед Салах (€173 млн; «Ліверпуль»), бразілец Філіпе Каўтыньё (€171,3 млн; «Барселона»), аргентынец Ліянэль Мэсі (€170,6 млн; «Барселона»), ангелец Рахім Стэрлінг (€164,6 млн; «Манчэстар Сіці»), бельгіец Рамелу Лукаку (€164,3 млн ; «Манчэстар Юнайтэд»), француз Антуан Грызман (€157,7 млн; «Атлетыка»), аргентынец Паула Дыбала (€155,6 млн; «Ювентус»).

Самым дарагім паўабаронцам, паводле даследавання, з'яўляецца англійскі гулец «Тотэнхэм» Дэле Алі, чый кошт ацэньваецца ў €163,4 млн. Таксама ў спіс самых дарагіх паўабаронцаў увайшлі бэльгіец Кевін дэ Бруйне (€150,4 млн; «Манчэстар Сіці»), француз Поль Погба (€130,5 млн; «Манчэстар Юнайтэд»), француз Н'Гола Кантэ (€90,6 млн; «Чэлсі»), ангелец Эрык Даер (€90,5 млн; «Тотэнхэм»), гішпанец Саўл Ньігес (€90,2 млн; «Атлетыка»), бразілец Фабіньё (€82,3 млн; «Ліверпуль»), гвінеец Набі Кейта (€75,5 млн; «Ліверпуль»), галандзец Джарджына Вейналдум (€73,2 млн; «Ліверпуль») і бразілец Жоржыньё (€72 млн; «Чэлсі»).

У тройку самых дарагіх цэнтральных абаронцаў ўвайшлі француз Самюэль Умціці (€99,2 млн; «Барселона»), калумбіец Давінсан Санчэс (€97,2 млн; «Тотэнхэм») і немец Антоніа Рудыгер (€81,6 млн; «Чэлсі»). Самымі дарагімі крайнімі абаронцамі сталі англічане Трэнт Александэр-Арнольд (€96,4 млн; «Ліверпуль), Кайл Уокер (€88,3 млн; «Манчэстар Сіці») і шатландзец Эндру Робертсан (€68,9 млн; «Ліверпуль»). Бразілец Эдэрсан (€102 млн; «Манчэстар Сіці»), немец Марк- Андрэ тэр Штэген (€99,1 млн; «Барселона») і бразілец Алісан Бекер (€90,8 млн; «Ліверпуль») з'яўляюцца брамнікамі з самай высокім трансферным коштам.

Football Observatory створаная на базе Міжнароднага цэнтра спартыўных даследаванняў (CIES) і французскага Універсітэта Франш-Кантэ. Арганізацыя створаная ў 2005 годзе і размяшчаецца ў швейцарскім Неўшатэле. Цэнтр спецыялізуецца на статыстычным аналізе ў футболе. Football Observatory цалкам падтрымліваецца Міжнароднай федэрацыяй футбола (ФІФА).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках