20 красавiка 2024, Субота, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банк у РФ трапіў пад антыіранскія санкцыі ЗША

Банк у РФ трапіў пад антыіранскія санкцыі ЗША

Сярод фігурантаў санкцыйнага спісу ЗША апынулася расейская «дачка» іранскага Bank Melli.

Злучаныя Штаты ўключылі ў антыіранскі санкцыйны спіс «Мир Бизнес Банк» (МБ Банк), зарэгістраваны ў Маскве, паведамляе РБК.

Поўны санкцыйны спіс у дачыненні да Ірана апублікаваны ў панядзелак, 5 лістапада, на сайце Мінфіна ЗША.

Акцыянерам «Мир Бизнес Банк» з'яўляецца іранскі Bank Melli Iran (BMI), які таксама трапіў у санкцыйных спіс ЗША. Акрамя таго, пад санкцыі патрапілі ўсе яго даччыныя і звязаныя з ім кампаніі - усяго 12 юрыдычных асоб. Сярод іх, у дадатак да «Мир Бизнес Банка», апынуліся Bank Kargoshaee, Melli Bank PLC, Behshahr Industrial Development Corp., Melli International Building&Industry Company і іншыя.

У заяве Мінфіна ЗША гаворыцца, што Bank Melli ўнесены ў санкцыйны спіс за аказанне фінансавай, матэрыяльнай і тэхналагічнай падтрымкі, а таксама фінансавыя і іншых паслугі Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Паводле версіі Вашынгтона, на 2018 год, праз рахункі КВІР у Bank Melli прайшлі мільярды даляраў. «Bank Melli дазваляў КВІР і звязаным з ім асобам перамяшчаць сродкі як унутры Ірана, так і за яго межамі», - сказана ў заяве Мінфіна.

АТ «Мир Бизнес Банк» быў зарэгістраваны ў Маскве ў 2002 годзе, вынікае з інфармацыі на яго сайце. Bank Melli Iran з'яўляецца яго адзіным акцыянерам (100%-е валоданне). «Мир Бизнес Банк» працуе як з фізічнымі, так і з юрыдычнымі асобамі. Мае філіял у Астрахані.

5 лістапада ЗША, якія выйшлі ў траўні з ядзернай угоды з Іранам, увялі супраць Рэспублікі новы пакет санкцый, які закрануў, нафтавы, фінансавы і транспартны сектара. Усяго ў санкцыйным спісе было больш за 700 фізічных і юрыдычных асоб.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках