28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кран прызямліўся на палубу: з'явіліся новыя фота аварыі «Кузняцова»

11
Кран прызямліўся на палубу: з'явіліся новыя фота аварыі «Кузняцова»
ФОТА: ПАВЕЛ ЛЬВОЎ/РІА «НОВОСТИ»

Дзірка знаходзіцца ў тэхнічнай зоне авіяносца.

Выразныя здымкі крана, які пашкодзіў цяжкі авіяносны крэйсер «Адмірал Кузняцоў», былі апублікаваныя ў Сеціве. Кран прабіў дзірку ў палубе памерам чатыры на пяць метраў. Аварыя адбылася ў ноч на 30 кастрычніка 2018 года праз затапленне плывучага дока ПД-50, піша tut.by.

Крэйсер быў тэрмінова выведзены з затанулага дока і прышвартаваўся ля прычала філіяла «35 СРЗ» АТ «Цэнтр суднарамонту «Зорачка» ў Мурманску, дзе цяпер і знаходзіцца.

Начальнік прэс-службы Цэнтра суднарамонту «Зорачка» Яўген Гладышаў распавёў, што дзірка знаходзіцца ў тэхнічнай зоне карабля, дзе ішоў планавы рамонт палубы.

Паводле папярэдняй версіі, затапленне было выкліканае парушэннем правілаў эксплуатацыі суднапад’ёмных збудаванняў. Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу на падставе артыкула «Парушэнне правілаў бяспекі пры вядзенні горных, будаўнічых і іншых прац».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках