25 красавiка 2024, Чацвер, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лайнер, які разбіўся ў Інданезіі, быў тэхнічна няспраўны

3
Лайнер, які разбіўся ў Інданезіі, быў тэхнічна няспраўны
Фота: EPA

Следчыя расшыфравалі звесткі параметрычнага бартавога самапісца.

Звесткі параметрычнага бартавога самапісца, вынятага вадалазамі з глею на дне Яванскага мора, пацвердзілі, што цягам апошніх чатырох палётаў у самалёта Boeing 737 інданезійскіх авіяліній Lion Air былі праблемы з працай паказальніка хуткасці, паведамляе «Нямецкая хваля».

Старшыня Камітэта ў гарантаванні бяспекі на транспарце Інданезіі Саерджанта Таджахона распавёў у панядзелак, 5 лістапада, што цяпер спецыялісты спрабуюць вызначыць, з чым былі звязаныя непаладкі - з няспраўнасцю самага індыкатара і яго вымяральных механізмаў, сэнсараў ці з кампутарным збоем.

Дзеянне прыбора заснаванае на вымярэнні хуткаснага напору паветранай плыні.

«Цяпер мы ўстанаўліваем прычыну праблемы», - растлумачыў Таджахона.

Між тым спецыялісты прадаўжаюць пошукі маўленчага самапісца.

Раней прадстаўнікі Lion Air заявілі, што ведалі аб тэхнічных складанасцях борта, але ліквідавалі іх пасля папярэдняга рэйса з Балі ў Джакарту 28 кастрычніка.

«Тэхнікі павінны ўзяць на сябе адказнасць»

Сваякі загінулых, якія сабраліся на прэс-канферэнцыі, выказалі абурэнне дзеяннямі кампаніі. «Lion Air сцвярджала, што праблема была развязаная, але ці сапраўды гэта так? Калі не, тэхнікі павінны ўзяць на сябе адказнасць», - падкрэсліў мужчына, чый сын апынуўся ў ліку ахвяраў катастрофы.

Між тым Саерджанта Таджахона цалкам адхіліў версію аб магчымым выбуху на борце. Следства выявіла, што самалёт зруйнаваўся пры ўдары аб ваду на вялікай хуткасці, адзначыў ён.

Авіялайнер Boeing 737 MAX 8 авіякампаніі Lion Air 29 кастрычніка ляцеў з Джакарты ў Панкалпінанг. На яго борце знаходзіўся 181 пасажыр (178 дарослых і трое дзяцей) і 8 чальцоў экіпажа. Сувязь з самалётам была страчаная праз 13 хвілін пасля ўзлёту.

Lion Air - найбуйнейшая прыватная авіякампанія Інданезіі, яна выконвае палёты ў 126 аэрапортаў унутры краіны, а таксама ў Сінгапур, В'етнам, Малайзію і Саудаўскай Арабію.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках