25 красавiка 2024, Чацвер, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзесяць парадаў ад мільянераў для барацьбы са стрэсам

2
Дзесяць парадаў ад мільянераў для барацьбы са стрэсам
БІЛ ГЕЙТС

Багатыя людзі раяць дапамагаць іншым і ўпарадкаваць свой працоўны працэс.

Тэмп жыцця ў сучасным свеце ўвесь час трымае нас у стане стрэсу. Хтосьці практычна не адчувае гэты ціск, а камусьці ён сур'ёзна перашкаджае жыць. Багатыя людзі, нягледзячы на тое, што могуць сабе дазволіць многае са свету матэрыяльных каштоўнасцяў, аднак не менш схільныя да стрэсу, чым мы. Як яны змагаюцца з гэтай негатыўнай з'явай і ці дапамагаюць ім у гэтым грошы - у матэрыяле bigpicture.ru.

Якія могуць быць у мільянераў праблемы? Ну не скажыце! Адзін страх страціць усё і зноў стаць такім жа як усе, каштуе шмат чаго. Мы выбралі 10 найлепшых спосабаў пазбавіцца ад стрэсу ад вядомых усім нам багатых людзей, якія самі зарабілі свае мільёны.

1. Дапамагайце іншым. Рычард Брэнсан, заснавальнік і нязменны топ-мэнэджар кампаніі Virgin, раіць вучыцца правільна расстаўляць прыярытэты ў жыцці і заўсёды дапамагаць тым, хто ў гэтым мае патрэбу. Рычард мяркуе, што робячы дабро іншым людзям, мы становімся больш шчаслівымі і чысцейшымі. У выпадку «застою» ў жыцці, варта азірнуцца вакол - ці не мае патрэбы хтосьці паблізу ў дапамозе?

Ужываем на практыцы:

* Добра падумайце – магчыма, паблізу жыве састарэлы чалавек, якому патрэбная дапамога ў куплі прадуктаў ці шматдзетная сям'я, дзе малыя маюць патрэбу ў вопратцы і цацках.

* Сумясціце адпачынак з дапамогай жывёлінам - правядзіце выхадны ў прытулку для братоў нашых меншых.

2. Упарадкуйце працоўны працэс. Джэк Дорсі, адзін з заснавальнікаў Twitter, мяркуе, што асноўная прычына стрэсу палягае ў непрыемных нечаканасцях. Таму працу трэба абавязкова планаваць, а затым абавязкова прытрымлівацца гэтага плана. Акрамя гэтага, трэба навучыцца складаць рэальныя планы і расклад спраў як на найбліжэйшы час, так і ў доўгатэрміновай перспектыве.

Калі вы будзеце складаць сабе расклад і дзейнічаць строга паводле яго - вас няпроста будзе заспець знянацку, а значыць, і ўзровень стрэсу будзе нашмат ніжэйшым

Ужываем на практыцы:

* Выкарыстоўвайце праграмнае забеспячэнне, якое дапамагае планаваць, структураваць і адсочваць тэрміны выканання задач.

• Трэніруйце ўвагу і правільна расстаўляйце прыярытэты.

3. Стаўцеся з любоўю да таго, што вы робіце. Сяргею Брыну, сузаснавальніку Google, у барацьбе са стрэсамі дапамагае любоў да працы. Занятак нялюбай справай - адна з асноўных крыніц стрэсу ў нашы дні. На думку Сяргея — гэта ставіцца да ўсіх без выключэння і не залежыць ад колькасці набраных грошай.

Усё адно, багаты ці не, я - шчаслівы, бо атрымліваю асалоду ад таго, што раблю. І гэта напраўду галоўнае багацце.

Ужываем на практыцы:

* Знайдзіце сябе ў гэтым жыцці. Вызначыце, у якой сферы дзейнасці вы найбольш таленавітыя.

* Не забывайце, што найлепшая праца - гэта манетызаванае хобі.

4. Не трэба ігнараваць праблемы. Джэф Безас, заснавальнік Amazon, мяркуе, што лепш папярэдзіць, чым змагацца. Значна лепш своечасова пачаць дзейнічаць, чым чакаць у невядомасці, зарабляючы нервовае перанапружанне.

Стрэс - вынік адсутнасці своечасовых учынкаў, у той час калі сітуацыю яшчэ можна кантраляваць. Як толькі я знаходжу праблему, я раблю першы званок ці адпраўляю паведамленне праз электронную пошту, каб пачаць мяняць сітуацыю. Нават калі праблема не развязаная, той факт, што я ўзяў яе пад кантроль, значна зніжае выкліканы ёй стрэс.

Ужываем на практыцы:

* Абавязкова сачыце за ходам сваіх спраў, складаючы планы як на працяглыя, так і на кароткія прамежкі часу.

* Надавайце ўвагу падвядзенню вынікаў - раз на тыдзень ці на месяц. Такім чынам вы атрымаеце ацэнку эфектыўнасці сваіх дзеянняў і ўбачыце магчымыя рызыкі.

5. Вучыцеся засяроджвацца. Цім Кук, кіраўнік кампаніі Apple, сцвярджае, што на ягоны светапогляд паўплывала сяброўства са Сцівам Джобсам. Ад свайго таварыша Цім пераняў шмат карысных у працы і паўсядзённым жыцці якасцяў. Бізнэсовец мяркуе, што для таго, каб не патрапіць ва ўладу стрэсу, трэба засяродзіцца на працы, якая атрымліваецца лепш за ўсё.

Чаму я навучыўся ў Сціва? Я даведаўся ад яго, што галоўнае ў кіраванні кампаніяй і ў асабістым жыцці - гэта засяроджанасць. Займацца трэба толькі тым, што ў вас атрымліваецца лепш за ўсё. Астатняе трэба адкінуць.

Ужываем на практыцы:

* Вучыцеся дэлегаваць. Калі вы бачыце побач чалавека, здольнага выканаць працу хутчэй і лепш за вас, без сумневу перадайце яе яму.

* Калі ў вас нешта выходзіць лепш, чым у іншых - рабіце самі. Памятайце, што распрацоўкай прадукту павінны займацца Інжынеры, а кіраваць — мэнэджары.

6. Надавайце больш часу сям'і. С’юзэн Вайжыцкі - генеральная дырэктарка YouTube і шчаслівая маці 5 дзяцей, рэкамендуе перыядычна забываць аб працы і праводзіць час з сям'ёй. Адпачынак у коле блізкіх людзей - гэта і ёсць найлепшы сродак ад стрэсу, мяркуе бізнэс-вумен.

Вельмі важна часам рабіць перапынак. Я заўважыла, што, калі адпачываеш, у галаву прыходзяць выдатныя думкі.

Цалкам з ёй згодны і Дэвід Кім, кіраўнік Ignite Enterprises і былы генеральны дырэктар Baja Fresh. Бізнэсовец таксама змагаецца са стрэсам у коле блізкіх людзей. Пачынаючы свой шлях у бізнэсе, Кім хацеў зарабіць столькі грошай, каб ягоныя родныя ні ў чым не мелі патрэбы. Але пакуль ён быў цалкам пагружаны ў будаўніцтва сваёй бізнэс-імперыі, ягоны бацька памёр.

Я шкадую, што не праводзіў дастаткова часу з бацькам, да таго як ён памёр.

Ужываем на практыцы:

• Вазьміце за правіла штодня надаваць родным як мінімум 15 хвілін на дзень.

* Штогод знаходзьце час для таго, каб адправіцца з жонкай і дзецьмі ў адпачынак. Таксама не забывайце ўсе разам гасцяваць у бацькоў.

7. Вучыцеся бачыць радасць у дробязях. Біл Гейтс, заснавальнік Microsoft і шматгадовы лідар рэйтынгаў самых багатых людзей на планеце, пазбаўляецца ад стрэсу пры дапамозе чытання. Мільярдэр чытае мінімум гадзіну на дзень. Нават калі Білу даводзіцца класціся ў ложак вельмі позна, ён імкнецца не змяняць сваёй звычцы. Яшчэ адным сакрэтам барацьбы са стрэсам Гейтс уважае ўменне абстрагавацца ад лішняй інфармацыі.

Гульня ў брыдж - гэта вельмі старамодная штука, якая мне праўда падабаецца... а яшчэ я кожны вечар мыю посуд - іншыя таксама не супраць, але мне падабаецца, як гэта раблю я сам.

Ужываем на практыцы:

* Цягам дня некалькі разоў пераключайцеся паміж справамі: снедайце ў добрых кавярнях, выконвайце працу па дому, шпацыруйце па парку.

* Старайцеся пазбягаць вячэрняй працы за кампутарам. Найлепшы адпачынак - гэта змена дзейнасці, таму надайце час хобі, пагуляйце з дзецьмі, пачытайце перад сном.

8. Медытаваць. Сціў Джобс - заснавальнік Apple, раіў пазбаўляцца ад стрэсу пры дапамозе медытацыі. Такі спосаб адпачынку дапамагае ачысціць галаву ад цяжкіх думак і эфектыўна расслабіцца. Выдатна дапоўняць гэты спосаб зняцця стрэсу і дыхальныя тэхнікі, якія дапамагаюць насыціць мозг кіслародам. Кожны напэўна знойдзе спосаб, які падыдзе яму ідэальна.

Канцэнтрацыя і прастата. Каб думаць ясна, вы павінны прыкласці вялікія намаганні. І гэта таго варта, бо так вы зможаце звярнуць горы.

Ужываем на практыцы:

• Спачатку дастаткова медытаваць 10-15 хвілін.

* Развівайце ў сабе ўсвядомленасць. Па шляху на працу або падчас прагулкі, старайцеся «пражываць» кожны крок і ўдых. Гэта таксама медытацыя, толькі даступная абсалютна ўсім.

9. Адзін выходны на тыдзень. Опра Уінфры - сусветна вядомая тэлевядоўца і медыйная зорка, сцвярджае, што для яе найлепшым аднаўленнем ад стрэсу ў канцы тыдня з'яўляецца паўнавартасны выхадны. Кожную нядзелю Опра кідае ўсе справы і прысвячае ўвесь дзень гультайству або забавам. Чытанне, шпацыр, прагляд фільма, цёплая ванна, шопінг — што заўгодна, толькі не праца.

Пазітыўныя эмоцыі выклікаюць зваротную рэакцыю свету. Калі вы факусуецеся на нечым добрым, цёплым, то жыццё набывае такія ж фарбы.

Ужываем на практыцы:

* Вызначце любімыя справы, не звязаныя з працай, і надавайце ім адзін дзень на тыдзень - свой выхадны.

* Стварыце хатнюю ўтульнасць, каб вечарам хацелася вяртацца з працы.

10. Шануйце цішыню і пазбягайце непатрэбнага выбару. Марк Цукерберг, стваральнік сацыяльнай сеткі Facebook, аднойчы распавёў пра тое, што раней на выбар адзення ў яго штодня сыходзіла нямала часу. Каб не перажываць аб гэтым, Марк набыў мноства аднолькавых рэчаў. Малады мільянер мяркуе, што капсульны гардэроб - гэта выдатнае развязанне для ўсіх, хто шануе час і нервы.

Умеранасць у вопратцы і іншых рэчах Марка ўжо стала легендай - бізнэсовец выдатна адчувае сябе ў аднолькавай вопратцы, у якую ўваходзяць джынсы і шэрыя футболкі. Таксама Цукерберг раіць усім, хто не можа адмовіцца ад шырокага гардэроба, выдаткаваць час і перамераць усе рэчы, адздымаўшы сябе ў іх на тэлефон у розных камбінацыях. Цяпер, каб выбраць нешта, дастаткова будзе пагартаць фота.

Акрамя гэтага, Марк Цукерберг любіць пабыць у адзіноце.

У мяне ёсць кватэра, у якой толькі мой ложак, стол, крэсла і чайнік. І ў мяне там няма доступу ў Інтэрнэт. Так што, калі я хачу, я магу пабыць у ізаляцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках