19 красавiка 2024, Пятніца, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчуку не далі крэдыт - ён адрэзаў сабе мезенец

15
Менчуку не далі крэдыт - ён адрэзаў сабе мезенец

Медыкі ўстанавілі, што мужчына знаходзіўся ў наркатычным ап'яненні.

40-гадовы мянчук нядаўна выйшаў з турмы, куды патрапіў паводле таго самага артыкула 328 (незаконнае абарачэнне наркотыкаў). У ГЦ на вуліцы Кальварыйскай ён хацеў аформіць крэдыт на тэлефон, але кансультантка яму адмовіла.

Каб адпомсціць, мужчына знайшоў у краме нож, адрэзаў сабе мезенец і кінуў ім у кансультантку. Менчука затрымалі, ён быў у наркатычным ап'яненні, паведамляе ГУУС.

Мужчына звярнуўся да кансультанткі салона сотавай сувязі, каб у растэрміноўку набыць тэлефон. Дзяўчына адказала, што ў яго запазычанасць за карыстанне мабільнымі паслугамі кампаніі. Мужчына выплаціў яе на месцы, але яму ўсё адно не далі крэдыт.

Пасля гэтага мужчына зайшоў у гандлёвую залу прадуктовай крамы, знайшоў у адным з аддзелаў кухонны нож, адрэзаў сабе фалангу мезенца, вярнуўся ў салон сувязі і кінуў яе ў твар той дзяўчыне-кансультантцы.

У міліцыі ён патлумачыў, што хацеў адпомсціць - ён думае, што дзяўчына яго ашукала. Калі б ён загадзя ведаў, што не зможа аформіць новы крэдыт, то не стаў бы выплачваць запазычанасці. Медыкі ўстанавілі, што ён знаходзіцца ў наркатычным ап'яненні. Мужчыну даставілі ў лякарню.

Улетку гэтага года ён выйшаў з турмы, куды патрапіў на падставе артыкула 328. Таксама яго не раз каралі за крадзяжы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках