29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астраномы знайшлі астэроід, які можа выявіцца караблём іншапланетнікаў

3
Астраномы знайшлі астэроід, які можа выявіцца караблём іншапланетнікаў

Навукоўцы заявілі, што астэроід можа быць штучным сонечным паруснікам.

Навукоўцы з ЗША выявілі ў нашай Сонечнай сістэме першы міжзоркавы аб'ект. Экспэрты мяркуюць, што астэроід з дзіўнай траекторыяй руху можа быць штучным сонечным паруснікам, піша «Новое время».

Год таму канадскі астраном і фізік Робэрт Уэрык выявіў першы міжзоркавы аб'ект у нашай Сонечнай сістэме - астэроід Оўмуамуа.

Пасля працяглых назіранняў за касмічным каменем, навукоўцы з Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі выказалі здагадку, што гэта можа быць зусім і не камень, а «штучны сонечны паруснік».

У працы паказана, што Оўмуамуа, магчыма, мае штучнае паходжанне і блукае па міжзоркавай прасторы з дапамогай прасунутага тэхналагічнага абсталявання, якое выкарыстоўвае сонечную радыяцыю ў якасці рухальнай сілы.

Спецыялісты прыйшлі да такой высновы праз дзіўныя паводзіны астэроіда: згодна з папярэднімі звесткамі NASA, атрыманых з тэлескопа Hubble, аб'ект нечакана павялічваў сваю хуткасць і змяняў траекторыю, праходзячы праз унутраную Сонечную сістэму.

Прадстаўнікі Гарвард-Смітсанаўскага цэнтра астрафізікі разглядаюць самыя экзатычныя сцэнары і кажуць, што Оўмуамуа можа быць сапраўдным рабочым зондам, які іншапланетнікі адправілі на Зямлю.

«Гэта можа быць актыўная частка тэхналогій пазаземных істот, якія прыляцелі для вывучэння нашай Сонечнай сістэмы, гэтак жа, як і мы спадзяваліся даследаваць Альфа Цэнтаўра c дапамогай Breakthrough Starshot і іншых такіх праектаў», - распавёў Universe Today адзін з аўтараў працы прафесар Абрагам Лоеб.

Як піша Evening Standart, ангельскі касмолаг Стывен Хокінг прагназаваў, што найбольш магчымай формай для міжзоркавага касмічнага карабля будзе цыгара або іголка, паколькі гэта мінімізуе трэнне і шкоду ад газу і пылу.

Раней НВ паведамляла, што Оўмуамуа спачатку класіфікавалі як камету, але назіранні ESO («вельмі вялікі тэлескоп») у Чылі ды іншых абсерваторыях не выявілі ў яго ніякіх прыкмет каметнай актыўнасці і пацвердзілі, што ўнікальны аб'ект падарожнічаў у космасе мільёны гадоў.

Астраномы тады высветлілі, што астэроід выцягнуты, і яго даўжыня прыкладна ў дзесяць разоў большая за шырыню. Каля цёмна-чырвонага каменя таксама не знайшлі якіх-небудзь прыкмет актыўнасці ці найменшых слядоў пылу.

На думку даследчыкаў, Оўмуамуа гэта шчыльнае, магчыма, каменнае або нават металічнае цела, без вады ці лёду, а яго паверхня пацямнела і пачырванела пад уздзеяннем касмічных прамянёў.

Папярэднія вылічэнні арбіты паказалі, што ён прыйшоў прыблізна з боку яркай зоркі Вегі ў паўночным сузор'і Ліры.

Дагэтуль, самым вядомым штучным аб'ектам у космасе, які шукае пазаземныя цывілізацыі, быў зонд NASA Voyager. Апарат запусцілі ў 1977-м і сёння ён з'яўляецца самым аддаленым ад Зямлі аб'ектам, які стварыў чалавек.

Нягледзячы на тое, што Voyager ужо праляцеў больш за 20 млрд км і стаў першым касмалётам за межамі Сонечнай сістэмы, найбліжэйшыя гады зонд перастане функцыянаваць, і сувязь з ім будзе страчаная.

На борце Voyager знаходзіцца носьбіт з важнымі звесткамі пра флору і фаўну Зямлі, пра чалавека і нават структуру малекулы ДНК. Галоўная мэта місіі - перадаць інфармацыю патэнцыйным іншапланетным істотам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках