Як з'ездзіць з Менска ў Вільню за $6
3- 5.11.2018, 11:02
- 10,900
Мінсктранс зладзіў распродаж.
У Мінсктрансу распродаж: квіткі з Менска ў Вільню, Коўна, Калінінград, Рыгу, Талін і Кіеў прадаюцца са зніжкай 50%, піша tio.by.
Распродаж дзейнічае толькі ў адзін бок - з Менска. Ёсць 5 квіткоў са зніжкай на кожны рэйс. Распродаж будзе доўжыцца да 30 лістапада, адправіцца ў паездку можна да 1 снежня.
Кошт квіткоў у беларускіх рублях:
Менск-Вільня: 12 рублёў замест 24 рублёў.
Менск-Коўна: 15 рублёў замест 30 рублёў.
Менск-Калінінград: 17,50 рублёў замест 35 рублёў.
Менск-Рыга: 17,50 рублёў замест 35 рублёў.
Менск - Кіеў: 19 рублёў замест 38 рублёў.
Менск-Талін: 27,50 рублёў замест 45 руб.
Квіток можна купіць на slivki.by.
Перад купляй трэба ўдакладніць наяўнасць квіткоў праз тэлефон 8 017 328-56-05, а затым купіць зніжкавы купон за 1,5 рубля.