25 красавiка 2024, Чацвер, 11:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа «Сашы 63 рублі» жыве: новы касмічны кошт за таксоўку ў Менску

53
Справа «Сашы 63 рублі» жыве: новы касмічны кошт за таксоўку ў Менску

За 10 кіламетраў шляху таксіст выставіў пасажырцы кошт на 46 рублёў.

Леташні выпадак з пасажыркай менскай таксоўкі, якая ўзяла аўто «ад борта» і ў выніку за 15 кіламетраў ад гандлёвага цэнтра «Замак» да вуліцы Варанянскага заплаціла 63 рублі, ужо стаў забывацца.

Аднак справа «Сашы 63 рублі» жыве і квітнее. Яшчэ адна мянчанка, Валерыя Мяцеліца, узяўшы таксоўку «ад борта», атрымала ад таксіста чэк на суму 46 рублёў. Як распавяла abw.by Валерыя, ехала яна зноў жа ад гандлёвага цэнтра "Замак" да вуліцы Казінца. Паслугу перавозцы выканаў ІП Кафанаў. СМІ ўжо пісалі пра ягоныя тарыфы: раней за 16 км шляху ад ГЦ «Замак» да вуліцы Несцерава ён з пенсіянеркі запатрабаваў 68 рублёў.

Валерыя Мяцеліца напісала пра сваю гісторыю на Facebook:

- Беларусь, Менск. Хачу ўсіх папярэдзіць. Упэўнена, што шмат хто з менчукоў (і не толькі) чыталі абураныя артыкулы пра хітрага таксіста, які курсуе ў Менску і выстаўляе пасажырам зусім нерэальны кошт. Дык вось, з ім сёння праехала я. Прычым да каго менавіта села, зразумела цягам пяці хвілін пасля пасадкі. Паспела нават загугліць пра яго і пашукаць парады, як у такой сітуацыі можна паступіць. А ніяк нельга паводле закону паступіць, толькі плаціць (нават не пасварышся, бо абражаць, і сунуць у пысу паводле закону нельга).

Прамова мая да чаго. Можа, юрысты, якія чытаюць на гэтую тэму, чаго параяць. Ён агучвае на запыт кошт за кіламетр, але не агучвае кошт за пасадку-высадку-стаянне ў корках і яшчэ нейкую лухту ў выглядзе абаненту (4,5$ не зразумела за што). Аднак кошты ў салоне ў яго прапісаныя. Зразумела, што пасажыр прачытаць гэта можа толькі падчас дарогі, але, нават перапыніўшы паездку (ці проста сеўшы ў салон), ужо абавязаны аплаціць мінімум 10$ за тое, што пасядзеў хвіліну. Як з гэтым беззаконнем можна змагацца ў рамках прававога поля?

Чэк прыкладаю. Кошты ў беларускіх рублях. Паездка за 10 км мне каштавала 25$ - гэтую ж адлегласць можна ў нас спакойна праехаць за 5$). Нумар аўто 6357 НС-7, Марка Dacia Logan, колер мокры асфальт. ІП Кафанаў Д.М., УНП 192040395, зарэгістраваны ў Фрунзенскім раёне.

На жаль, варта яшчэ раз нагадаць, што браць таксоўку «ад борта» - справа вельмі рызыкоўная. Агаворваць кошт паездкі лепш адразу, каб выніковая сума не стала сюрпрызам. 72-ы ўказ Лукашэнкі даў вознікам права самастойна ўстанаўліваць тарыфы ў залежнасці ад сваіх выдаткаў і эканамічнай мэтазгоднасці. Застаецца толькі ўважліва вывучаць тарыфы ў салоне перад пасадкай.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках