25 красавiка 2024, Чацвер, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіякатастрофа Boeing 737 у Інданэзіі: знойдзеныя 105 целаў загінулых

1
Авіякатастрофа Boeing 737 у Інданэзіі: знойдзеныя 105 целаў загінулых
ФОТА: REUTERS

Інданэзійскія ўлады загадалі падоўжыць яшчэ на тры дні пошукавую аперацыю ў Яванскім моры.

Працягваецца пошук і ўзняцце з вады целаў загінулых у катастрофе авіялайнера Boeing 737 MAX8 авіякампаніі Lion Air, паведамляе Reuters.

Пастанову прынялі на аснове звестак, атрыманых пасля аналізу інфармацыі з месца катастрофы - пэўная частка целаў усё яшчэ можа заставацца пад вадой, таму іх паспрабуюць адшукаць.

На сёння, акрамя выяўленых у першыя дні пошукаў 10 загінулых, ратавальнікі ўжо дасталі з абломкаў самалёта 105 целаў пасажыраў; аднак, паколькі астанкі моцна пацярпелі праз аварыю і наступнае ўздзеянне марской вады разам з насельнікамі мора, яны вельмі цяжка паддаюцца ідэнтыфікацыі - дакладна ўстаноўленыя асобы толькі 14 загінулых.

Як паведамлялася, лайнер Boeing 737 бюджэтнай авіякампаніі Lion Air пацярпеў катастрофу ля берагоў Заходняй Явы. Пошукі людзей доўжацца, аднак хутчэй за ўсё, што ўсе 188 чалавек, якія былі на борце, загінулі.

У чацвер ратавальнікі знайшлі бартавы самапісец Boeing 737, што разбіўся над Яванскім морам 29 кастрычніка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках