25 красавiка 2024, Чацвер, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз непагадзь у Італіі загінулі больш за 30 чалавек

Праз непагадзь у Італіі загінулі больш за 30 чалавек
ФОТА: KRATKO NEWS

У шасці рэгіёнах Італіі захоўваецца штармавое папярэджанне.

У выніку непагадзі ў Італіі за тыдзень загінула больш за 30 чалавек. Уночы ў нядзелю, 4 лістапада, ахвярамі паводкі на выспе Сіцылія сталі не менш за 12 чалавек. Як піша «Нямецкая хваля», пра гэта паведамляе інфармагенцтва AFP са спасылкай на выратавальныя службы.

У ліку загінулых - сям'я з дзевяці чалавек, у тым ліку дзеці ва ўзросце ад года да 15 гадоў. Яны бавілі выходныя на сваім лецішчы ў Кастэльдачэ паблізу Палерма, які затапіла невялікая рака Міліцыя, якая выйшла з берагоў у выніку моцных дажджоў. Трое сямейнікаў засталіся ў жывых: адзін мужчына выратаваўся, схапіўшыся за дрэва, іншы мужчына і яшчэ адная дзяўчынка да пачатку затаплення сышлі ў краму.

Проліўні, навальніца і моцны вецер пачаліся ў многіх рэгіёнах Італіі тыдзень таму. 2 лістапада на Сардыніі ад удару маланкай загінулі 62-гадовая нямецкая турыстка і 87-гадовая жанчына. На поўначы краіны ветрам вырвала з зямлі мільёны дрэў. Паводле слоў губернатара рэгіёну Венецыя Лукі Дзаі, стыхійнае бедства закранула тысячы гектараў лесу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках