19 красавiка 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

131 год таму нарадзіўся змагар за незалежнасць Беларусі Зміцер Жылуновіч

1
131 год таму нарадзіўся змагар за незалежнасць Беларусі Зміцер Жылуновіч

Зміцер Жылуновіч, вядомы пад псеўданімам Цішка Гартны, узначальваў першы ўрад БССР.

Цішка Гартны, сапраўднае імя Жылуновіч Зміцер Фёдаравіч - дзеяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, дзяржаўны дзеяч БССР, гісторык, пісьменнік, публіцыст.

Нарадзіўся 4 лістапада 1887 года ў мястэчку Капыль, пад Менскам у сялянскай сям'і. Там жа скончыў пачатковую школу і працаваў у гарбарнай майстэрні. Займаўся рэвалюцыйнай і палітычнай дзейнасцю, удзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1905-1907 года, працаваў у мясцовай арганізацыі РСДРП. Удзельнічаў у стварэнні Беларускай ССР, з'яўляецца аўтарам маніфесту аб яе абвяшчэнні.

Праводзіў прапагандысцкую дзейнасць сярод беларусаў-уцекачоў у Расеі, працаваў палітпрацаўніком ў штабе войска. Пасля кастрычніцкага перавароту стаў сакратаром Беларускага нацыянальнага камісарыята пры ўрадзе РСФСР.

Акрамя таго, актыўна займаўся гістарычнай і публіцыстычнай дзейнасцю, праявіў сябе як пісьменнік. Некаторы час з'яўляўся галоўным сакратаром, загадчыкам выдавецкага аддзела Белнацкаму. Рэдактар першай савецкай газеты на беларускай мове «Дзянніца» (1918).

Працаваў рэдактарам і сакратаром газеты «Чырвоная зара» ў Харкаве, рэдактарам газеты «Советская Беларусь», часопіса «Полымя», дырэктарам Дзяржаўнага архіва БССР і намеснікам народнага камісара асветы БССР. З 1934 года чалец Саюза пісьменнікаў БССР і прэзідыума Інбелкульта.

Займаўся навуковай і гістарычнай дзейнасцю. У 1928 годзе быў абраны акадэмікам Акадэміі Навук БССР. Працаваў у Інстытуце гісторыі і загадваў выдавецтвам АН БССР.

Быў выключаны з партыі ў 1931 годзе ў сувязі з абвінавачваннямі ў «нацыянал-дэмакратызме», і арыштаваны ў 1936 годзе. У турме праз катаванні страціў здароўе, быў абвешчаны псіхічна хворым, і пераведзены ў Магілёў, у псіхіятрычную лякарню, дзе неўзабаве памёр ад гангрэны лёгкіх (паводле некаторых звестак - скончыў жыццё самагубствам).

15 кастрычніка 1955 года пастановай Пракуратуры БССР за недаказанасцю складу злачынства была спыненая крымінальная справа паводле абвінавачвання Жылуновіча, ён быў рэабілітаваны ў грамадска-прававых стасунках.

Поўная палітычная рэабілітацыя адбылася 10 верасня 1987 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках