18 красавiка 2024, Чацвер, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Я адразу з'ядаў 10-12 порцый марозіва

134
Лукашэнка: Я адразу з'ядаў 10-12 порцый марозіва

Дыктатар распавёў, як марнаваў заробленыя на даенні кароў грошы на марозіва.

Па гэты ласунак ён ездзіў за некалькі кіламетраў на ровары ў пасёлак Балбасава (Аршанскі раён), з добраўпарадкаваннем якога дыктатар сёння азнаёміўся, паведамляе БелТА.

«Гэта маё дзяцінства. Я сюды з Александрыі кіламетраў восем-дзесяць ездзіў. Калі маці атрымлівала жабрацкі заробак, давала мне 5 рублёў за тое, што я дапамагаў даіць кароў. Я прыязджаў сюды, з'ядаў 10-12 порцый марозіва», - распавёў дыктатар.

«Прастакутнікі. Цяпер таксама выпускаюць. Я з'ядаў 10 ці 12 порцый адразу і ехаў дадому. На гэтым месцы цяпер стаіць прыпынак, а тады быў нейкі шапік. І там заўсёды прадавалася марозіва», - падзяліўся ўспамінамі Лукашэнка.

Напісаць каментар 134

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках