23 красавiка 2024, aўторак, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшаў першы ў свеце фільм на вавілонскай мове

2
Выйшаў першы ў свеце фільм на вавілонскай мове

Кембрыджскі навуковец наважыў адрадзіць акадскую мову, на якой размаўлялі народы Старажытнай Месапатаміі.

Кембрыджскі навуковец Марцін Уортынгтан наважыў адрадзіць аккадскую мову, на якой размаўлялі народы Старажытнай Месапатаміі - вавіланяне, аккадцы і асірыйцы. Разам са сваімі студэнтамі даследчык зняў кароткаметражку на мёртвай мове, паведамляе knife.media.

За аснову фільма ўзялі старажытную казку пра трохразовую помсту. Яе знайшлі на глінянай таблічцы на тэрыторыі Паўднёва-Усходняй Анатолі.

Гэты фільм - вынік 20-гадовай працы Уорынгтана па вывучэнні аккадскай мовы. «У нас ёсць лісты ад шпіёнаў, дамовы паміж дзяржавамі, дыпламатычная перапіска, загаворы і медыцынскія рэцэпты на гэтай мове. Тая цывілізацыя была так падобная на нас, але так моцна адрознівалася. Гэта вельмі важная частка сусветнай культурнай спадчыны», - кажа навуковец.

Уорынгтан стварыў унікальны архіў запісаў з аккадскімі тэкстамі. Там ёсць тысячы таблічак, якія яшчэ не расшыфраваныя. Таксама навуковец заснаваў штогадовую канферэнцыю па Старажытнаму Егіпту і Месапатаміі і зрабіў наведванне бясплатным.

Аматары старажытнасці могуць паслухаць канадца Піцера Прынгла, які рэканструюе музыку старажытных цывілізацый - егіпцян і шумераў. Усе песні ён выконвае на мовах арыгіналу, а грае на адноўленых інструментах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках