29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На рахунках у беларускага кардара знайшлі біткоіны на некалькі мільёнаў даляраў

7
На рахунках у беларускага кардара знайшлі біткоіны на некалькі мільёнаў даляраў
ФОТА: CRYPTOWIKIPEDIA.RU

Хлопца абвінавачваюць у крадзяжы рэквізітаў банкаўскіх картак замежнікаў.

На рахунках беларускага кіберзлачынцы праваахоўнікі выявілі 1,2 тысячы біткойнаў. Пра гэта ў інтэрв'ю ведамаснай газеце МУС «На страже» распавёў начальнік управы ў раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Вадзім Усціновіч, паведамляе БелТА.

«Рэкордную суму, вернутую ў даход дзяржавы, канфіскавалі ў хлопца, які краў рэквізіты банкаўскіх картак замежнікаў, - адзначыў Вадзім Усціновіч. - Беларус выступаў пасярэднікам у нелегальных угодах. На ягоных рахунках знаходзіліся 1,2 тысячы біткоінаў. У дачыненні да яшчэ аднаго кардэра, які атрымаў доступ да 152 старонак адной з аплатных сістэм і выкраў $630 тысяч, нядаўна распачатая крымінальная справа».

Каштуе такая колькасць крыптавалюты прыкладна $4,8 млн. Курс біткойна сёння складае блізу $4 тыся, аднак ён досыць нестабільны: у снежні 2017 года курс дасягнуў сваёй максімальнай адзнакі - блізу $20 тысяч за адзінку, а ў студзені 2018 года кошт складаў прыкладна $11 тысяч.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках