26 красавiка 2024, Пятніца, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі распавялі пра лекавыя ўласцівасці бульбы

4
Медыкі распавялі пра лекавыя ўласцівасці бульбы

Натхняльную выснову пра ўласцівасці бульбы зрабілі навукоўцы з Тампсонаўскага інстытута ў Нью-Ёрку.

Навукоўцы заявілі, што з дапамогай гэтай гародніны можна лячыць гепатыт. Выснову пра лячэбныя ўласцівасці бульбы былі зробленыя спецыялістамі пасля эксперыменту на мышах, паведамляе med2.ru.

Амерыканскія клініцысты актыўна распрацоўваюць методыку лячэння гепатыту з выкарыстаннем бульбы. У сваіх досведах яны генетычна мадыфікавалі бульбу: у ДНК гародніны быў умантаваны ген, які пры трапленні ў арганізм «уключаў» спецыфічны бялок у хворай печані. Такая бульба была дададзеная ў корм мышам, якія хварэлі на вірусны гепатыт В.

Эксперымент з жывёламі прадэманстраваў, што бульба можа дапамагаць лячыць гепатыт. У мышэй пасля яе ўжывання імунная сістэма пачынала інтэнсіўна вырабляць антыцелы, якія змагаліся з вірусам.

Сёння эфектыўных прэпаратаў для лячэння віруснага гепатыту В, якія б гарантавалі пацыенту выздараўленне, - не існуе. Таму павышаная цікавасць навукоўцаў да навацый у галіне тэрапіі гэтага захворвання зусім не дзіўная. Аўтары гэтага даследавання выказаліся пра тое, што апрабаваны імі метад лячэння гепатыту бульбай «можа стаць першым у сваім родзе тэрапеўтычным сродкам, якія дазваляюць дамагчыся акрыяння пацыентаў ад смяротна небяспечнага віруса».

Гепатыт В - гэта шырока распаўсюджанае інфекцыйнае захворванне печані. Яго асаблівая небяспека ў тым, што параза печані гэтым вірусам гепатыту пагражае развіццём небяспечных наступстваў, сярод якіх цыроз і рак. Прапанаваны навукоўцамі новы метад лячэння гепатыту з дапамогай бульбы яшчэ павінен прайсці дадатковую праверку і выпрабаванні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках