19 красавiка 2024, Пятніца, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абраная новая «Міс Зямля»

4
Абраная новая «Міс Зямля»

Беларусь на аглядзе прыгажунь прадстаўляла Анастасія Шчыпанава.

В'етнамская студэнтка Фыонг Кхан Нгуен (Phuong Khanh Nguyen) здабыла тытул «Міс Зямля 2018», паведамляе lenta.ru са спасылкай на Rappler. Фінал конкурсу адбыўся на арэне, якая ўваходзіць у комплекс гандлёвага цэнтра Mall of Asia у філіпінскай Маніле.

23-гадовая дзяўчына вывучае маркетынг і свабодна валодае в'етнамскай і ангельскай мовамі. Rappler піша, што ў 2010 годзе яна ўпершыню назірала за конкурсам «Міс Зямля», і тады ў яе з'явілася мара калі-небудзь прадстаўляць сваю краіну ў гэтым спаборніцтве.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

#MissEarthVietnam2018

Публикация от PHUONG KHANH (@1995__npk)

Кхан родам з правінцыі Бенч на поўдні В'етнама, размешчанай у дэльце ракі Меконг. У сваім прэзентацыйным роліку дзяўчына распавядала пра экалагічны праект абароны Меконга і людзей, чыё жыццё залежыць ад гэтай воднай артэрыі.

Беларусь на аглядзе прыгажунь прэзентавала Анастасія Шчыпанава.

Конкурс «Міс Зямля» праводзіцца штогод з 2001 года. 16 фіналаў з 18 прынялі Філіпіны, па адным - В'етнам і Аўстрыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках