20 красавiка 2024, Субота, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па дапамогу звярнуліся тры беларусы з цягніка «Менск-Адлер»

Па дапамогу звярнуліся тры беларусы з цягніка «Менск-Адлер»

Медыцынская дапамога была нададзеная на месцы.

Медыцынская дапамога была нададзеная на месцы, без шпіталізацыі, стан пацярпелых прымальны. Пасажыры працягнулі паездку да станцыі прызначэння ў суправаджэнні медыцынскага персаналу, гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтра БЧ.

Як паведамляе БЧ са спасылкай на ААТ «РЖД», 3 лістапада а 4:10 на рэгуляваным без дзяжурнага работніка чыгуначным пераездзе паміж станцыямі Цімашэўская і Вядмідзіўка Паўночна-Каўказскай чыгункі, адцінак Растоў-Краснадар (Расейская Федэрацыя), пры спраўнай сігналізацыі пасажырскі цягнік №302/301 Мінск-Адлер (фармавання Беларускай чыгункі) сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем КАМАЗам, гружаным пяском, з наступным сходам з рэек 3-х колавых пар электравоза.

Пасажырскія вагоны пашкоджаныя не былі. На момант сутыкнення ў цягніку знаходзілася 704 пасажыры і 29 работнікаў брыгады.

Са звестак прэс-цэнтра БЧ, па медыцынскую дапамогу са скаргамі на лёгкія траўмы звярнулася 15 пасажыраў цягніка, з якіх 3 - грамадзяне Беларусі (адзін дарослы і двое дзяцей). Медыцынская дапамога ім была нададзеная на месцы, без шпіталізацыі, стан пацярпелых прымальны. Пасажыры працягнулі паездку да станцыі прызначэння ў суправаджэнні медыцынскага персаналу.

Цягнік быў выведзены з перагона на станцыі Цімашэўская дапаможным лакаматывам. Са станцыі Цімашэўская цягнік быў адпраўлены па маршруце а 07.35. Спазненне склала 3 гадзіны 32 хвіліны.

У прэс-цэнтры паведамляюць, што падрабязную інфармацыю аб здарэнні можна атрымаць у кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі праз тэлефон 105, а таксама праз тэлефон (017) 225-44-77.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках