26 красавiка 2024, Пятніца, 10:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прадала аўто без пераафармлення - і атрымліваю чужыя «лісты шчасця»

15
«Прадала аўто без пераафармлення - і атрымліваю чужыя «лісты шчасця»

Што рабіць у такіх выпадках беларускім кіроўцам.

Два месяцы таму жыхарка Гародні Марыя прадала свой Ford. Грошы за аўто пакупнік аддаў адразу, а перааформіць аўто надумалі праз некалькі дзён. Праўда, як піша «АвтоГродно», даволі хутка пакупнік перапрадаў Ford іншаму чалавеку, які з пераафармленнем не спяшаецца, затое актыўна карыстаецца аўто, перавышае хуткасць, а штрафныя квітанцыі атрымлівае Марыя.

ФОТА: AUTOGRODNO.BY

Сайт tut.by даведаўся, што рабіць у такіх выпадках былым уладальнікам аўто.

Калі ў жніўні гэтага года Марыя надумалася прадаць свой Ford, пакупнік знайшоўся хутка. Мужчына сказаў, што хоча купіць аўто для жонкі. Пара прыехала паглядзець аўто, усё спадабалася, дамовіліся пра ўгоду, але калі гаворка зайшла аб пераафармленні пачаліся замінкі.

«Грошай няма, часу пакуль таксама. Вось атрымаем заробак - і адразу перааформім», - папрасіў пакупнік. На тым і пагадзіліся. А затым пакупнік знік на два тыдні і паведаміў Марыі, што аўто жонцы перастала падабацца, таму яны прадалі яго іншаму чалавеку. Даў нумар тэлефона новага ўладальніка - з ім, маўляў, і дамаўляйцеся аб пераафармленні.

ФОТА: AUTOGRODNO.BY

Спадарыня спрабавала дамовіцца з Рамізам - новым уладальнікам аўто, але тэлефон яго часта быў недаступны. Ён тлумачыў, што працуе ў Расеі, у Беларусі бывае наездамі. Мужчына не адмаўляўся ад пераафармлення, але ішоў час, а справа ніяк не рухалася.

Апошняй кропляй стала тое, што Марыя атрымала «ліст шчасця» за перавышэнне хуткасці на М6 - на 20 км/г.

- 49 рублёў штрафу. Я патэлефанавала новаму ўладальніку, а ў адказ пачула, што ён знаходзіцца ў шпіталі і просіць яго больш не турбаваць.

ФОТА: AUTOGRODNO.BY

Спадарыня пачала шукаць Ford, як мяркуецца ён знаходзіўся ў Лідзе, але дакладнага адрасу яна не ведала.

- Больш няма сіл весці перамовы, два месяцы прайшло, - казала Марыя і звярталася да людзей праз публікацыю ў СМІ: - Можа, хто бачыў аўто і ведае? Хачу знайсці яго і зняць нумары.

Што рабіць далей, Марыя не ведае. Яна звярталася ў міліцыю, але там ёй сказалі, што гэтае пытанне трэба разглядаць праз суд.

- Вядома, у суд ісці не хочацца - гэта грошы, страта часу і сіл. Найлепшым варыянтам было б, калі б Раміз прыехаў і перааформіў аўто на сябе і аплаціў штраф за перавышэнне хуткасці. Ён столькі разоў абяцаў і не рабіў гэтага...

А пакуль Марыя хоча завяршыць папяровую валакіту без суда, высветлілася, што заява на яе ўжо гатовы напісаць той самы пакупнік Раміз.

У размове з журналістамі Раміз распавёў, што купіў аўто для сябе ў нейкага мужчыны і зусім не адмаўляецца перааформіць яго на сваё імя. Жыве мужчына ў Лідзе.

- Мяне не бянтэжыла тое, што аўто аформлена не на таго чалавека, які прадаваў аўто. Ён мне растлумачыў, што можна звязацца з гаспадыняй праз тэлефон і дамовіцца аб пераафармленні, - тлумачыць Раміз. - Але я працую кіроўцам - увесь час у рэйсах. Часу катастрафічна бракуе, таму і не перарабіў. А яшчэ ляжаў у шпіталі.

Раміз пацвярджае і факт таго, што перавысіў на Ford дазволеную хуткасць, але гатовы заплаціць штраф.

- Але я цяпер здзіўляюся: навошта Марыя падняла ўсю гэтую шуміху ў інтэрнэце? Пасля публікацыі на маё аўто ўсё глядзяць, тыкаюць пальцамі, як быццам я нейкі злодзей. Вельмі непрыемна. Я ж сказаў: перааформлю аўто, проста няма часу, - запэўнівае мужчына. - За тое, што яна так зрабіла і нарабіла мне непрыемнасцяў, я збіраюся падаваць у суд.

«Вяртайце аўто праз суд - пакупнік сам прыбяжыць яго пераафармляць»

Як растлумачылі ў адвакацкім бюро «Хмылко, Ярмош і партнёры», Марыя зрабіла неабдуманы крок, прадаўшы свой Ford без пераафармлення - гэта мае непрыемныя наступствы, якія спадарыня ўжо адчула на сабе, атрымаўшы чужую квітанцыю за перавышэнне хуткасці.

- Фактычна аўто належыць ранейшай уладальніцы. Гэта значыць, што паводле адміністрацыйным заканадаўстве ўласнік нясе адказнасць за аўтамабіль як за крыніцу падвышанай небяспекі. У выпадку, калі аўто патрапіць у ДТЗ, у якім будуць траўмаваныя або загінулыя, адказнасць за шкоду нясе ўласнік, вядома, калі не дакажа, што аўтамабіль выбыў супраць яго волі, напрыклад, быў скрадзены, - распавёў адвакат Сяргей Хмылко.

У Беларусі ўгоды аб адчужэнні механічных транспартных сродкаў павінны весціся ў пісьмовай форме праз складанне дамоў у 3 экзэмплярах. Яны рэгіструюцца ў ДАІ ў прысутнасці прадаўца і пакупніка, і ўваходзяць у дзеянне з моманту такой рэгістрацыі.

Ёсць яшчэ такі дакумент, як рахунак-даведка, які не замяняе сабой дамову, а сведчыць факт яе ўкладання, і ў ДАІ дастаткова звярнуцца толькі пакупніку.

- У сітуацыі, у якую трапіла Марыя, напрошваецца выснова, што ўгоды паміж бакамі няма, таму ўласнік можа праз суд запатрабаваць вярнуць свой аўтамабіль з чужога незаконнага валодання. У гэтым выпадку ўжо у так званага пакупніка ўзнікнуць цяжкасці з давядзеннем факту перадачы грошай, калі ніякая распіска не складалася, - кажа адвакат. - Пры звароце ў суд ужо канчатковы пакупнік будзе зацікаўлены ў больш хуткім развязанні сітуацыі на сваю карысць, і стораны звернуцца ў ДАІ па рэгістрацыю дамовы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках