20 красавiка 2024, Субота, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галівудскаму рэжысёру не далі зняць эпізод новага фільма ў Берасці

11
Галівудскаму рэжысёру не далі зняць эпізод новага фільма ў Берасці
ВАДЗІМ ПЕРЭЛЬМАН

Здымачная група не змагла дамовіцца з мясцовым аддзяленнем Беларускай чыгункі.

Здымкі карціны пра Другую сусветную вайну павінны былі прайсці ў Берасці ў сярэдзіне снежня. Рэжысёр фільма - Вадзім Перэльман, вядомы па серыяле «Попел» з Яўгенам Міронавым і Уладзімірам Машковым у галоўных ролях. Вадзім Перэльман нарадзіўся на Украіне, з 1990 года жыве ў Лос-Анджэлесе. Яго фільм «Дом з пяску і туману», прафінансаваны Стывенам Спілбергам, быў адзначаны трыма намінацыямі на прэмію «Оскар». У яго карціне «Усё жыццё перад вачыма» ў галоўнай ролі знялася Ума Турман, піша газета «Вечерний Брест».

Для рэканструкцыі сцэн выгрузкі палонных габрэяў здымачнай групе былі неабходныя вагоны ваеннага часу. У берасцейскім музеі чыгуначнай тэхнікі як раз ёсць такія экспанаты. Кіраўніцтва музея пайшло насустрач і дало дабро на пяць вагонаў, якія стаяць на розных шляхах.

Для ўвасаблення рэжысёрскай задумы іх трэба было сабраць разам і выкаціць за межы комплексу. Меркавалася, што іх «дацягнуць» да вакзала і ўжо там пачнуць здымаць сцэну. Як паведамілі газеце сябры здымачнай групы, на гэта ёсць дазвол Міністэрства транспарту і ліст з Міністэрства культуры Беларусі, аднак клін убілі ўжо ў Берасці. Спробы вырашыць пытанне шляхам неаднаразовых сустрэч з кіраўніцтвам Берасцейскага аддзялення БЧ ні да чаго не прывялі, таму здымкі ў Берасці скасоўваюцца.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках