19 красавiка 2024, Пятніца, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Воплі Відоплясова» да Дня ўсіх закаханых прывязуць у Менск нестандартны канцэрт

«Воплі Відоплясова» да Дня ўсіх закаханых прывязуць у Менск нестандартны канцэрт
АЛЕГ СКРЫПКА
ФОТА: CHARTER97.ORG

Украінскі калектыў падрыхтаваў для беларусаў асаблівую праграму.

15 лютага на сцэне сталічнага Prime Hall музыкі наладзяць па-сапраўднаму рок-н-рольны канцэрт, паведамляе tut.by.

«Воплі Відоплясова» называюць легендай украінскай рок-сцэны і заснавальнікамі ўкраінскага рок-н-ролу і этна-року, бо менавіта яны сталі першымі рокерамі, якiя выконваюць песні на ўкраінскай мове. За больш чым 30-гадовую творчую дзейнасць большасць песень «ВВ» ужо можна ўважаць народнымі, бо такія хіты, як «Вясна», «Танцi», «Дзень народження», ведаюць сотні тысяч людзей ва ўсім свеце. Да таго ж нязменнага лідара гурту Алега Скрыпку можна смела назваць паслом украінскай культуры ў Беларусі і беларускай - ва Украіне. Трэкі «Танцi» і «Краіна Мрій» перакладзены на беларускую мову і заўсёды на выступах у Беларусі выконваюцца на «мове».

У новую праграму ўвайшлі найлепшыя хіты «Воплі Відоплясова» за гады творчасці, а яшчэ беларусаў чакаюць новыя песні, якіх яны яшчэ не чулі. Кожнае выступленне «ВВ» - гэта паўнавартасны тэатральны перформанс з сапраўдным аркестрам, светлавым і відэашоў. Ім не патрэбны дадатковы допінг, каб зладзіць разрыў у зале, бо галоўнае для іх - гэта гледачы. Алег Скрыпка кажа:

- Самы моцны допінг - сцэна, гэта натуральна для артыста, таму што важны абмен энэргіяй. Ты даеш яе зале - зала вяртае, гэта цябе сілкуе, гэта цябе падтрымлівае.

За гады творчай дзейнасці на рахунку «ВВ» 10 поўнафарматных альбомаў, 13 відэакліпаў, тысячы канцэртаў і выступаў на буйных фестывалях ва ўсім СНД. Дарэчы, сваёй назвай калектыў абавязаны Фёдару Міхайлавічу Дастаеўскаму. У яго творы «Село Степанчиково и его обитатели» ёсць непрызнаны лёкай-графаман Відаплясаў, які пісаў аднайменныя бязглуздыя творы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках