28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будслаўскі фэст уключаны ЮНЕСКА ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны

1
Будслаўскі фэст уключаны ЮНЕСКА ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Будслаўскі фэст - гэта адзін з сімвалаў беларускай ідэнтычнасці.

Будслаўскі фэст ўнесены ЮНЕСКА ў рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, паведамляе МЗС.

«Міжурадавы камітэт аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА сёння падчас 13-й сесіі аднагалосна прыняў пастанову аб уключэнні беларускага элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Урачыстасць у гонар шанавання Іконы Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)» у рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва», - распавялі ў прэс-службе.

Будслаўскі фэст - гэта адзін з сімвалаў беларускай ідэнтычнасці, урачыстасць, якая адбываецца ў атмасферы ўсеагульнай павагі і дружбы, аб'ядноўвае розныя групы людзей, незалежна ад іх рэлігійных поглядаў, сацыяльнага статусу і гендэрных адрозненняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках