Названы самы карысны прадукт зімой
- 27.11.2018, 16:17
- 25,870
Ён падымае настрой і паляпшае сон.
Навукоўцы назвалі какава самым карысным прадуктам падчас зімовых халадоў: ён не толькі адрозніваецца насычаным смакам, але таксама вельмі спрыяльна ўплывае на арганізм у такі няпросты для яго час. Какава здольнае змяншаць запаленні, што своечасова ў сезон маразоў, канстатавалі даследнікі, паведамляе healthinfo.ua.
Паводле справаздачы Еўрапейскага агенцтва бяспекі прадуктаў харчавання, для падтрымання здароўя чалавеку варта з'ядаць штодня не менш за 2,5 грамаў какава-парашка або 10 грамаў чорнага несалодкага шакаладу. Як было ўстаноўлена навукоўцамі з Універсітэта Рэдынга, ужыванне какава стымулюе развіццё патрэбных бактэрый і памяншае запаленне ў кішэчніку - у выніку імунітэт становіцца мацнейшым, і антыцелы больш паспяхова змагаюцца з патагеннымі мікробамі. Узімку як нельга дарэчы!
Але самым карысным какава ўважаецца нават не таму. У большай ступені какава цэніцца навуковымі спецыялістамі за здольнасць уздзейнічаць на нервовыя клеткі. Напой какава пазітыўна дзейнічае на нервовую сістэму, дапамагаючы нейронам аднаўляцца і наладжваць сувязі ў мозгу, які моцна пакутуе ў выніку паўсядзённых стрэсаў.
Сама зіма з яе цемрай і холадам становіцца доўгім стрэсам для арганізма. Какава падымае настрой і паляпшае супраціўляльнасць дэпрэсіўным станам (як і хваробам агулам) - у ім шмат магнію, які дапамагае спраўляцца з нервовай напругай, расслабляе мышцы, паляпшае сон.
Людзі, якія п'юць какава, удвая менш зазнаюць рызыку захварэць на дыябет або сутыкнуцца з праблемамі сэрца. У склад какава ўваходзяць флаваноіды, якія рэгенеруюць мітахондрыі - энэргетычныя цэнтры клетак міякарда і каркасных цягліц. Дзякуючы яго ўжыванню зімой павялічваецца эластычнасць сасудаў, паляпшаецца крывацёк і кровазабеспячэнне мозгу.
Асабліва каштоўны такі кампанент какава як эпікатэхін. Гэтае рэчыва паляпшае мазгавы кровазварот і кароткатэрміновую памяць, эфектыўна зніжае артэрыяльны ціск. Прычым у какава яго значна больш, чым у ягадах, чырвоным віне або зялёнай гарбаце. Рэгулярнае ўжыванне какава нармалізуе ўзровень халестэрыну і цукру ў крыві, зніжае імавернасць інсульту.
Сцвярджэнне навукоўцаў аб вялікай карысці какава зімой тычыцца менавіта напою какава, а не шакаладных вырабаў. У розных гатункаў шакаладу занадта шмат дадатковых дабавак.