25 красавiка 2024, Чацвер, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі: Глінтвейн можа выкарыстоўвацца як лекі

2
Медыкі: Глінтвейн можа выкарыстоўвацца як лекі

Напой варта ўжываць толькі ў халодную пару года.

Псіхіятр-нарколаг Яўген Брун распавёў пра карысць ужывання глінтвейну. З ягоных слоў, напой дапаможа сагрэцца, паведамляе «Медик Форум».

Экспэрт раіць прытрымлівацца строгай меры. Напой варта ўжываць толькі ў халодную пару года.

«Глінтвейн можна піць зусім трохі, калі вы сапраўды на марозе змерзлі», - адзначыў спецыяліст.

Награванне алкаголю павялічвае яго ўсмоктванне ў кроў. У той жа час нарколаг вельмі не раіць піць глінтвейн у вялікіх колькасцях. Гэта можа прывесці да «алкагольнага ўдару па галаве». Напой несумяшчальны з іншымі відамі спіртнога.

Умеранае ўжыванне глінтвейну актывізуе кровазварот. У ім ёсць карысныя рэчывы, якія спрыяюць знішчэнню хваробатворных бактэрый. Таксама ён нармалізуе працу пашкоджаных прастудай дыхальных шляхоў. Сярэдні паказчык крэпасці напою можа вагацца паміж 10 і 20 градусамі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках