3 траўня 2024, Пятніца, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі палітолаг: Зяленскі можа перамагчы любога апанента ў другім туры

21
Украінскі палітолаг: Зяленскі можа перамагчы любога апанента ў другім туры

У актора вельмі нізкі антырэйтынг.

Нізкі антырэйтынг актора Уладзіміра Зяленскага - гэта галоўная перавага, якая можа даць яму магчымасць перамагчы ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў любога з кандыдатаў, заявіў у каментары «РБК-Украина» старшыня праўлення Цэнтра прыкладных палітычных даследаванняў «Пента» Уладзімір Фясенка.

Так ён пракаментаваў вынікі апошняга ўсеўкраінскага апытання, якое правёў Інстытут сацыяльных тэхналогій «Сацыяполіс».

«Зяленскі з'яўляецца канкурэнтаздольным. Я б асцярожна сказаў, што ён можа перамагчы і Юлію Цімашэнку, і любога іншага кандыдата ў другім туры таму, што ў яго меншы антырэйтынг. Гэта галоўная перавага Зяленскага над ужо звыклымі для нас палітычнымі лідарамі. І Юліі Уладзіміраўне, і астатнім палітыкам варта сур'ёзна ўспрымаць Уладзіміра Зяленскага - як аднаго з галоўных фаварытаў», - сказаў экспэрт.

Палітолаг перакананы, што каманды іншых кандыдатаў у прэзідэнты пакуль не разумеюць, як выбудоўваць стратэгію для барацьбы з Зяленскім.

«Гэта галаўны боль і праблема, рэцэпту развязання якой яны не знайшлі для сябе, хоць будуць шукаць. Сапраўды, як змагацца з Зяленскім, які не з'яўляецца класічным палітыкам, супраць якога нельга прымяніць палітычны кампрамат ці палітычныя абвінавачванні?» - заявіў Фясенка.

Згодна з лістападаўскага апытання «Социополиса» ў выпадку правядзення другога тура прэзідэнцкіх выбараў актор Зяленскі абышоў бы ўсіх кандыдатаў, у тым ліку і Цімашэнку. Актор набраў бы на 20% больш, чым дзейны прэзідэнт Пятро Парашэнка і на 4% больш, чым Цімашэнка, калі б адбыўся другі тур.

Выбары прэзідэнта Украіны запланаваныя на 31 сакавіка 2019 года, Зяленскі пакуль афіцыйна не заяўляў пра намеры ў іх удзельнічаць.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках