У Фінляндыі камандзірам эскадрыллі знішчальнікаў ВПС упершыню прызначылі жанчыну
- 21.11.2018, 19:16
- 8,611
Інка Нісканен - адна з першых у свеце жанчын, якія прайшлі падрыхтоўку ў якасці пілота знішчальніка.
Вайскова-паветраныя сілы Фінляндыі ўпершыню ў сваёй гісторыі прызначылі жанчыну на пасаду камандзіра эскадрыллі знішчальнікаў.
Пра гэта паведамляе eurointegration.com са спасылкай на тэлерадыёкампанію Yle.
Падпалкоўнік Інка Нісканен з новага года будзе камандаваць эскадрылляй знішчальнікаў у Карэльскім паветраным камандаванні ВПС Фінляндыі.
Нісканен таксама з'яўляецца за ўсю гісторыю абарончых сіл Фінляндыі самым высокім у воінскім званні афіцэрам-жанчынай.
Нісканен - адна з першых у свеце жанчын, якія прайшлі падрыхтоўку ў якасці пілота знішчальніка.
44-гадовая Нісканен цяпер выкладае ў Вайсковай акадэміі дысцыпліну «вядзенне паветранага бою».