Какорын і Мамаеў пералічылі грошы збітаму імі беларусу
15- 21.11.2018, 17:57
- 29,865
Футбалісты цалкам прызналі сваю віну.
Футбалісты Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў пералічылі збітаму імі беларускаму кіроўцу кампенсацыю матэрыяльнай і маральнай шкоды.
«У матэрыяльным плане пытанне з кіроўцам урэгуляванае - грошы адпраўленыя пацярпеламу на спецыяльна адкрыты для яго разліковы рахунак, што можа быць прадстаўленае на судзе ў якасці змякчальных абставінаў», - паведаміла ТАСС крыніца, блізкая да следства.
Суразмоўца дадаў, што Какорын і Мамаеў прынеслі ўсім пацярпелым прабачэнні, віну прызналі цалкам.