У Балгарыі прызначылі новага віцэ-прэм'ера пасля месяца пратэстаў
- 21.11.2018, 17:48
- 6,772
Датэрміновыя выбары былі праведзеныя на фоне спантанных вулічных акцый пратэсту.
Марыяну Ніколаву прызначылі намесніцай прэм'ер-міністра Балгарыі. Яна замяніла Валерыя Сімяёнава, які сышоў у адстаўку пасля тыдняў вулічных акцый пратэсту маці дзяцей з асаблівымі патрэбамі.
Пра гэта піша Reuters (пераклад - «Европейская правда»).
Сімяёнаў - адзін з лідараў альянсу нацыяналістычных партый «Аб'яднаных патрыётаў», якія разам з партыяй ГЕРБ складаюць кааліцыйны ўрад.
Апазіцыйныя сацыялісты і партыя балгарскіх турак «Дэмакраты за адказнасць, свабоду і талерантнасць» прагаласавалі супраць прызначэння Ніколавай і заклікалі правесці датэрміновыя выбары на фоне спантанных вулічных акцый пратэсту супраць карупцыі, высокіх коштаў паліва і нізкіх стандартаў жыцця, якія часта ўзнікаюць у самай беднай краіне Еўрапейскага Звязу, гаворыцца ў матэрыяле.
Прызначэнне Ніколавай не падтрымала ніводная з трох партый, якія ўтвараюць блок «Аб'яднаныя патрыёты», што падкрэслівае напружанасць у рамках альянсу, які забяспечвае парламенцкую большасць прэм'еру Бойка Барысаву.
Адстаўкі Сімяёнава патрабавалі маці дзяцей з асаблівымі патрэбамі. Ён папрасіў прабачэння пасля таго, як назваў іх «крыклівымі жанчынамі», якія выкарыстоўваюць сваіх «нібыта хворых дзяцей» для дасягнення ўласнай выгады (жанчыны дамагаліся замацавання ў заканадаўстве новага тыпу інваліднасці).