Даляр падаражэў на таргах у Менску
- 21.11.2018, 14:51
- 10,473
Расейскі рубель патаннеў.
На валютных таргах 21 лістапада ў Менску даляр падаражэў, а еўра і расейскі рубель патаннелі.
Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.
Даляр падаражэў на Br0,0072 і складае Br2,1061 (20 лістапада - Br2,0989 за $1).
Еўра патаннеў на Br0,0062 да Br2,399 (20 лістапада - Br2,4052 за 1 еўра).
Курс расейскага рубля знізіўся на Br0,0029 да Br3,1953 за 100 расейскіх рублёў (20 лістапада - Br3,1982 за 100 расейскіх рублёў).