Калапс на мяжы: цяжкавікі не могуць патрапіць з Беларусі ва Украіну
5- 21.11.2018, 14:04
- 21,075
На памежным пераходзе «Новая Гута» - «Ярылавічы» заблакаваная дарога.
У пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» Чарнігаўскай мытні грамадзянамі Украіны «заблакаваная» дарога, у сувязі з чым замарудзілася мытнае афармленне транспартных сродкаў і ў беларускім пункце пропуску «Новая Гута», паведамляе гомельская газета «Маяк».
Да 17.00 20 лістапада афармленне грузавых транспартных сродкаў практычна не праводзілася: уся «нейтральная» паласа фактычна запоўнілася і аформленыя грузавікі знаходзяцца на тэрыторыі пункта пропуску.
Паводле інфармацыі Чарнігаўскай мытні з 21 лістапада рух грузавых аўтамабіляў прыпынены.