Сталі вядомыя вынікі лёсавання на ЧЕ-2020
- 21.11.2018, 9:15
- 12,828
Нацыянальная каманда Беларусі трапіла ў пяты кошык.
Канчаткова сфармаваныя кошыкі для лёсавання кваліфікацыі на EURO'2020, якое адбудзецца 2 снежня ў Дубліне. Каманда Беларусі апынулася ў пятым кошыку, паведамляе pressball.by.
Размеркаванне па кошыках адбывалася паводле рэйтынгу ў Лізе нацый. Такім чынам на пасеў з чацвёртага кошыка магла разлічваць толькі найлепшая каманда ў Лізе "D". Гэта каманда Грузіі.
Кошык 1: Швайцарыя, Партугалія, Галандыя, Англія, Бэльгія, Францыя, Гішпанія, Італія, Харватыя, Польшча.
Кошык 2: Нямеччына, Ісландыя, Боснія і Герцагавіна, Украіна, Данія, Швэцыя, Расея, Аўстрыя, Уэльс, Чэхія.
Кошык 3: Славакія, Турцыя, Ірландыя, Паўночная Ірландыя, Шатландыя, Нарвэгія, Сербія, Фінляндыя, Балгарыя, Ізраіль.
Кошык 4: Вугоршчына, Румынія, Грэцыя, Албанія, Чарнагорыя, Кіпр, Эстонія, Славенія, Літва, Грузія.
Кошык 5: Македонія, Косава, БЕЛАРУСЬ, Люксембург, Арменія, Азербайджан, Казахстан, Малдова, Гібралтар, Фарэрскія Выспы.
Кошык 6: Латвія, Ліхтэнштэйн, Андора, Мальта, Сан-Марына.
Паводле лёсавання 55 краін будуць размеркаваны на дзесяць груп: у пяці з іх будзе па пяць каманд, яшчэ ў пяці - па шэсць.
Важны момант: пераможцы груп у Лізе "А" - Швайцарыя, Партугалія, Галандыя і Англія - атрымаюць прывілей: будуць пасеяны з асобнага кошыка, каб гарантавана апынуцца ў коштыках з пяці каманд.