20 траўня 2024, панядзелак, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайцы збеглі са Светлагорску?

43
Кітайцы збеглі са Светлагорску?
ФОТА: «Радыё Свабода»

Шкодны завод беленай цэлюлозы прапрацаваў толькі 72 гадзіны на 80% магутнасці.

Кітайскія рабочыя пакінулі завод беленай цэлюлозы ў Светлагорску. Паводле афіцыйнай інфармацыі - праз святы. Завод прапрацаваў толькі 72 гадзіны на 80% магутнасці, пасля чаго спыніўся.

Але, паводле неафіцыйнай інфармацыі, кітайскія інвестары пакінулі завод, заявіла «Радыё Рацыя» сябра праваабарончага цэнтру «Вясна» Алена Маслюкова.

Са слоў праваабаронцы, хутчэй за ўсё, гэты інвестыцыйны праект праваліўся. Акрамя мільярда кітайскага крэдыту, які ўжо ўкладзены ў завод, трэба яшчэ шмат сродкаў. Як тут не ўспомніць прапанову аўстрыйцаў, якія абяцалі за мільярд пабудаваць сучасны завод з адбельваннем праз кісларод, але тады грошай не знайшлося:

- Мы знайшлі прывязаны да Кітаю крэдыт, а цяпер мы расхлёбваем. Куды пайшлі гэтыя грошы - гэта вельмі цікава. На гэтым заводзе «пілуюць» усё, а ў чый кішэню - гэта не наша справа. Гэта справа Следчага камітэта, пракуратуры, яны павінны гэтым займацца.

Са слоў Алены Маслюковай, нават бярозы, якімі быў абсаджаны завод і якія засохлі, прывезены з Польшчы па 50 рублёў за штуку. Няўжо сваіх дрэў не хапіла?

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках