25 красавiка 2024, Чацвер, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на выходных

Сіноптыкі распавялі пра надвор'е на выходных

Надвор'е Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты.

Пераважна воблачнае надвор'е чакаецца ў Беларусі 3 лістапада, паведамляе Белгідрамет.

Уначы ў асобных раёнах, а днём на большай частцы тэрыторыі будуць дажджы. Месцамі туман. Вецер уначы будзе паўночна-заходні, удзень - пераменных напрамкаў, слабы да ўмеранага.

Уначы тэмпература паветра прагназуецца ад +6 да + 12 градусаў. Удзень будзе 9-15 вышэй за нуль.

У нядзелю, 4 лістапада, уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы.

Уначы слупок тэрмометра пакажа 0-7 са знакам «плюс», удзень - 5-12 градусаў цяпла.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках