24 красавiка 2024, Серада, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Рагачова прыйшоў на спатканне з гранатай

8
Жыхар Рагачова прыйшоў на спатканне з гранатай
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Мужчыну пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамляе раённая газета «Свабоднае слова», Рагачоўскі раённы аддзел следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле артыкула 186 Крымінальнага кодэкса (пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці) у дачыненні да жыхара нашага раёна.

Як распавяла старэйшы следчы Рагачоўскага РАСК Дар'я Блінцова, мужчына з выкарыстаннем прадмета, вонкава падобнага да гранаты, пагражаў забойствам былой сужыцельцы. Пара распалася, аднак вясковец не хацеў з гэтым мірыцца і ўгаворваў каханую вярнуцца, на што тая адказала адмовай. У ход пайшла граната. Жанчына паведаміла ў міліцыю.

На месца здарэння неадкладна накіравалі следча-аператыўную групу ў складзе следчага, экспэрта экспэртна-крыміналістычнага сектара Рагачоўскага раёну і супрацоўнікаў міліцыі. «Прыладу злачынства» былы сужыцель схаваў, аднак міліцыянты яе знайшлі ў лясным масіве каля вёскі. Мужчыну пагражае да 2 гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках