29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ляхавіцкім раёне трактарыст са смяротнай дозай алкаголю ў крыві зладзіў гонкі з ДАІ

21
У Ляхавіцкім раёне трактарыст са смяротнай дозай алкаголю ў крыві зладзіў гонкі з ДАІ

У крыві 54-гадовага парушальніка знайшлі 5,4 праміле алкаголю.

У Ляхавіцкім раёне інспектары затрымалі смяротна п'янага трактарыста, які ўцёк з месца ДТЗ і справакаваў пагоню. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Інцыдэнт здарыўся 1 лістапада, блізу 15:45. У міліцыю паступіла паведамленне, што ў аграгарадку Дарава трактар рэзнуўся ў драўляны паркан і з месца аварыі з'ехаў.

Трактар інспектары ўбачылі на трасе Баранавічы - Ляхавічы. Патрабаванні аб прыпынку трактарыст ігнараваў і накіроўваўся ў бок Ляхавічаў, пры гэтым ён неаднаразова выязджаў на паласу сустрэчнага руху, тым самым ствараючы рэальную пагрозу бяспецы дарожнага руху.

- На скрыжаванні вуліцы Арлоўскай і трасы Баранавічы - Ляхавічы дарогу трактару заступіў патрульны аўтамабіль, тым самым вымусіўшы кіроўцу спыніцца. Пасля прыпынку трактарыст зачыніўся ў кабіне і адмаўляўся выходзіць, але праз некаторы час выйшаў і паспрабаваў уцячы, але адразу ж быў затрыманы, - распавялі ў ДАІ.

Трактарыст паводзіў сябе агрэсіўна і не падпарадкоўваўся інспектарам. Мужчыну затрымалі і даставілі ў РАУС. Медыцынскі агляд паказаў, што ён быў моцна п'яны - 5,4 праміле алкаголю.

У дачыненні да 54-гадовага парушальніка інспектары склалі 7 адміністрацыйных пратаколаў.

Cмяротная доза алкаголю ў праміле складае 5-6 адзінак, а моцнае ап'яненне надыходзіць пры канцэнтрацыі 2,5 праміле.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках