19 красавiка 2024, Пятніца, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За што змагаліся нашы продкі ў Лівонскую вайну

4
За што змагаліся нашы продкі ў Лівонскую вайну

Гаворка ішла пра выжыванне ліцвінаў, якіх імкнуўся заняволіць маскоўскі тыран.

У 1558 годзе пачалася вайна з Лівонскім княствам, якая доўжылася доўгіх 24 гады. Гэта быў час суровых выпрабаванняў для Вялікага княства Літоўскага, што запатрабавала велізнага напружання ўсіх вайсковых і эканамічных рэсурсаў дзяржавы. Іван Жахлівы імкнуўся да захопу Лівоніі, ён хацеў атрымаць гандлёвы выхад у Еўропу, што зусім не задавальняла кіраўніка ВКЛ. Да сярэдзіны 16 стагоддзя ў ВКЛ і Польшчы былі свае інтарэсы ў Лівоніі.

Жыгімонт Аўгуст, які з'яўляўся адначасова і вялікім князем Літоўскім, разумеў, што калі Масква захопіць Лівонію, то ў Літоўскага княства аўтаматычна з'яўляецца сур'ёзная пагроза з паўночнага кірунку. Масква можа ўмацавацца ў Балтыі і спаралізаваць эканоміку Літвы. А дапусціць гэтага аніяк нельга. Гаворка ішла пра выжыванне ліцвінаў, якіх імкнуўся заняволіць маскоўскі тыран.

Трэба было неяк прадухіляць акупацыю балтыйскіх зямель і спыняць Маскву. Для гэтага у 1559 годзе, а менавіта 31 жніўня ў дзеянне ўступіла дамова, паводле якой Лівонія перайшла пад пратэктарат ВКЛ. Літва ж пачала вайсковыя дзеянні ў Лівонскай вайне ўжо ў 1561 годзе, прытым без падтрымкі з боку Польшчы, піша litvin.pl.

ВАЯРЫ ВКЛ ПАДЧАС ЛІВОНСКАЙ ВАЙНЫ

Праз два гады цар Іван Жахлівы разам са сваімі войскамі ўшчыльную падышоў да Полацка і прыступіў да аблогі горада на Дзвіне. Гарнізон склалі ўсяго дзве тысячы чалавек, якія не маглі доўга трымаць абарону горада, таму Полацк капітуляваў. Палову жыхароў маскоўцы выразалі, астатніх забралі ў рабства ў Маскву, габрэі, якія жылі ў Полацку, былі цалкам знішчаныя.

Гетман Радзівіл Руды сабраў дзесяцітысячнае войска і ў 1564 году выйшаў з ім супраць трыццацітысячнага войска Масквы. Вайсковае шчасце спадарожнічала герою. Гетман спыніў ворага ў бітве на Уле. Летам таго ж года ад Масквы быў адказ. Іх войскі спалілі вёскі непадалёк ад Крычава, Магілёва і Мсціслава.

Тады ўжо ў наступным годзе армія Літвы робіць вылазку пад Смаленскам і Вялікімі Лукамі. У 1567 году зноў адбыліся вайсковыя дзеянні. Так, у ліпені атрадам Вялікага княства Літоўскага, кіраўніком якога стаў гетман Сангушка, быў разбіты маскоўскі 9 000. атрад.

Затым восенню 1567 года Сангушка зноў разбівае войска ворага колькасцю дзевяць тысяч, перахопленае на маршы. У 1568 годзе гетман са сваім атрадам штурмуе замак Ула. У той жа час віцебскія казакі, камандзірам якіх быў Біруля, спальваюць замкі ў землях маскавітаў Усвят, Вяліж.

НЯМАЛА БЫЛО ШТУРМАЎ БУЙНЫХ ЦЫТАДЭЛЯЎ У ЛІВОНСКАЙ ВАЙНЕ

Адказных дзеянняў ліцвінам не давялося доўга чакаць. Маскоўская дзяржава ажыццявіла няўдалую спробу захопу Віцебска. Войскі маскавітаў толькі спалілі маёнткі ў прадмесці і вымушаныя былі адступіць.

Вайна ВКЛ з Маскоўскім княствам была доўгая. Да 1569 года стала зразумела, што адным ліцвінам у Лівонскай вайне не выстаяць да перамогі, таму трэба было шукаць дапамогу з боку. Польскае каралеўства такую дапамогу прапанавала, аднак толькі пры умове: калі наўзамен будзе ўкладзенае пагадненне аб уніі.

Люблінская унія была падпісаная ў 1569 годзе. Яна фактычна выратавала Вялікае княства Літоўскае ад катастрофы. Масковія пагражала паглынуць усходнія землі Княства. Гэтаму перашкодзіла Польшча. У абмен на вайсковую дапамогу ВКЛ перадавала Каралеўству Польскаму значныя вобласці - Валынь, Падолле, Кіеўскую зямлю. Так з'явілася Рэч Паспалітая, звяз дзвюх вялікіх дзяржаў Усходняй Еўропы, магутных дзяржаў Еўропы на заходзе Сярэднявечча.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках