28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацька параненай студэнткі з Керчы: Улады адмовіліся плаціць кампенсацыю

6
Бацька параненай студэнткі з Керчы: Улады адмовіліся плаціць кампенсацыю
Фота: ТАСС

«Кіраўнік» акупацыйнай адміністрацыі назваў сям'ю «праблемнай».

Бацька пацярпелай пасля страляніны ў Керчанскім каледжы Наталлі Калінічэнка Юрый заявіў, што ягоная сям'я не атрымала кампенсацыі ад дзяржавы. Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле ягоых слоў, на сустрэчы з жыхарамі Керчы «кіраўнік Крыму» Сяргей Аксёнаў назваў сям'ю Калінічэнка «праблемнай» і сказаў, што «грошай загадана не даваць».

Пасля выбуху ў каледжы лекары ампутавалі Наталлі Калінічэнцы ступню, і ў сям'і няма грошай на лячэнне.

Раней паведамлялася, што сем'ям загінулых будзе выплачана па мільёне рублёў з рэспубліканскага і федэральнага бюджэтаў, а пацярпелыя атрымаюць па 500 тысяч рублёў з бюджэту Крыма.

Нагадаем, што 17 кастрычніка 18-гадовы студэнт навучальнай установы Уладзіслаў Раслякоў прыйшоў на вучобу з самаробнымі бомбамі і стрэльбай. У выніку страляніны і выбуху загінуў 21 чалавек, больш за 40 атрымалі раны. Сам Раслякоў наклаў на сябе рукі.

Следчы камітэт Расеі распачаў крымінальную справу паводле артыкула аб забойстве двух і больш асоб (ч 2 арт 105 КК).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках