Аліеў падзякаваў Лукашэнку за пазіцыю што да Нагорнага Карабаху
30- 19.11.2018, 21:36
- 19,550
Пра гэта ён заявіў сёння паводле вынікаў перамоў з Лукашэнкам.
Правіцель Азербайджана Ільхам Аліеў удзячны Лукашэнку за пазіцыю ў пытанні ўрэгулявання канфлікту ў Нагорным Карабаху.
Пра гэта ён заявіў сёння журналістам паводле вынікаў перамоў з Лукашэнкам у Менску, паведамляе БелТА.
«Я хацеў бы выказаць падзяку ад сябе і азербайджанскага народа за пазіцыю Беларусі ў пытанні ўрэгулявання нагорна-карабахскага канфлікту, - сказаў Аліеў. - Мы ўдзячныя Беларусі за такую аб'ектыўную пазіцыю ў пытанні, якое надзвычай важнае і для нас, і для ўсяго рэгіёну».
Раней Аліеў заявіў, што Азербайджан закупіць у Беларусі новую партыю вайсковай тэхнікі.