2 траўня 2024, Чацвер, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Румыніі знайшлі карціну Пікасо, выкрадзеную ў Ратэрдаме шэсць гадоў таму

У Румыніі знайшлі карціну Пікасо, выкрадзеную ў Ратэрдаме шэсць гадоў таму
ПАБЛА ПІКАСО

Падчас рабавання з музея было выкрадзена сем карцін коштам на мільёны еўраў.

У Румыніі, магчыма, знайшлі карціну Пабла Пікасо "Tête d'Arlequin", выкрадзеную з музея ў Ратэрдаме ў 2012 годзе.

Пра гэта паведамляе eurointegration.com са спасылкай на Reuters.

Tête d’Arlequin

Падчас рабавання з музея было выкрадзена сем карцін коштам на мільёны еўраў аўтарства Пікасо, Маціса, Манэ ды іншых.

У 2013 годзе выкрадальнікаў злавілі і асудзілі, але ніводную з выкрадзеных карцін не знайшлі. Экспэрты меркавалі, што прынамсі тры з іх былі спаленыя ў спробе знішчыць довады.

"Пракуроры расследуюць абставіны, пры якіх карціна, падпісаная Пікасо коштам блізу 800 тысяч еўраў была знойдзеная ў суботу ўвечары ў акрузе Тулча", - гаворыцца ў заяве пракуратуры Румыніі.

Паводле афіцыйных звестак, двое грамадзян Нідэрландаў прыбылі ў галандскую амбасаду ў Бухарэсце і заявілі пра знойдзеную карціну на паўднёвым усходзе краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках