3 траўня 2024, Пятніца, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На сталовую для ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў выдаткуюць $2,8 мільёна

12
На сталовую для ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў выдаткуюць $2,8 мільёна
ФОТА: K-FLEX.BY

Пасля заканчэння Гульняў сталовую дэмантуюць.

Сталовая, дзе будуць харчавацца ўдзельнікі II Еўрапейскіх гульняў, каштавацьме прыкладна $2,8 млн. Гэта вынікае з тэндэрнай дакументацыі, якую даследавала "Народная воля".

Напрыклад, за будаўніцтва павільёна пад сталовую ўлады гатовыя заплаціць 5 576 672 беларускіх рубля, а яшчэ 270 тысяч рублёў дзяржава гатовая заплаціць за распрацоўку праекта павільёна. Тэндэр на распрацоўку прызналі несапраўдным і ў выніку выкарыстоўвалі працэдуру закупкі з адной крыніцы, што звычайна вядзе да падаражання.

Павільён пабудуюць на тэрыторыі студэнцкай вёскі БДУ, а пасля заканчэння Гульняў яго дэмантуюць цягам трох месяцаў. Гэты аб'ект павінен фінансавацца са сродкаў бюджэту Менска.

Сёлета на арганізацыю гульняў з рэспубліканскага бюджэту (рэзервовага фонду дыктатара) выдалі 76,9 мільёна беларускіх рублёў. За гэтыя грошы актыўна закуплялі спартовы інвентар, пасцельную бялізну і мэблю, якой будуць карыстацца ўдзельнікі-спартоўцы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках