2 траўня 2024, Чацвер, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO заклікае РФ узяць адказнасць за знішчэнне Boeing 777

NATO заклікае РФ узяць адказнасць за знішчэнне Boeing 777

Пра гэта гаворыцца ў праекце рэзалюцыі ПА NATO.

Парламенцкая асамблея NATO ў праекце рэзалюцыі «Абнаўленні адказу на расейскія гібрыдныя тактыкі заклікала Расею ўзяць на сябе адказнасць за знішчэнне малайзійскага Боінга-777, паведамляе nv.ua.

Пра гэта паведамляе Укрінфарм, цытуючы адпаведны дакумент.

«Парламенцкая асамблея пацвярджае сваю цвёрдую падтрымку расследаванню падзення самалёта рэйса МН17 ва Украіне, якую праводзіць улада Нідэрландаў; і заклікае Крэмль выканаць рэзалюцыю Рады бяспекі ААН 2166, узяць адказнасць і цалкам далучыцца да спробаў устанавіць справядлівасць», - адзначаецца ў праекце рэзалюцыі.

Таксама ПА NATO асудзіла ўмяшанне Расеі ў нядаўнія выбары і рэферэндумы ў еўраатлантычнай зоне і «выказвае глыбокую занепакоенасць праз пагрозы, якія ўсталі перад надыходзячымі выбарамі, і падтрымкай Крамлём маргінальных палітычных рухаў на Захадзе».

Раней паведамлялася, што Аўстралія і Нідэрланды афіцыйна ўсклалі на Расею адказнасць за знішчэнне Боінга 777 і не выключылі звароту ў суд. У сваю чаргу, NATO і ЕЗ заклікалі Маскву пагадзіцца з фактамі і ўзяць на сябе адказнасць за катастрофу рэйса МН17.

Расея ж высновы міжнароднага следства адхіляе.

Катастрофа рэйса МН17 адбылася 17 ліпеня 2014, калі самалёт авіякампаніі Боінг-777 Malaysia Airlines ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. У выніку катастрофы загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

28 верасня 2016 Міжнародная следчая група апублікавала вынікі расследавання, згодна з якімі самалёт збілі з зенітна-ракетнага комплексу «Бук», дастаўленага на Данбас з Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках