2 траўня 2024, Чацвер, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі накарміў тры тысячы беднякоў

Папа Рымскі накарміў тры тысячы беднякоў
ПАПА РЫМСКІ ФРАНЦІШАК

Папа Францішак падзяліў трапезу разам з імі.

У Ватыкане ў нядзелю, 18 лістапада, зладзілі абед для трох тысяч беднякоў. Мерапрыемства прайшло з нагоды Сусветнага дня бедных паведамляе Vatican News.

Пасля святой Імшы ў базыліцы Святога Пятра, на якую сабраліся бедныя і тыя, хто ім дапамагае, і пасля малітвы, Папа Францішак запрасіў тры тысячы бедных на супольны абед, дзеля якога зала правядзення папскіх аўдыенцый была ператвораная ў вялікую сталоўку.

«Святы Айцец падзяліў трапезу разам з імі. Адначасова, у розных раёнах ва ўсім Рыме адбываліся такія абеды. Ініцыятыву падтрымалі дыяцэзіі і парафіі ва ўсім свеце. Дарэчы, Суполка святога Эгідзія і Інстытут святога Тамаша Аквінскага ў Кіеве прыгатавалі абед для 150 бедных і валацуг», - гаворыцца ў паведамленні.

Аб устанаўленні Сусветнага дня бедных Папа Францішак абвясціў у Апостальскім Пісьме Misericordia et misera (Міласэрнасць і няшчасная), падпісаным 20 лістапада 2016 года, а першае святкаванне адбылося 19 лістапада 2017 года.

Адзначым, паводле звестак Сусветнага банка, на Зямлі назіраецца агульнае зніжэнне ўзроўню беднасці, але нягледзячы на гэта, 3,4 млрд жыхароў планеты змагаюцца за задавальненне базавых патрэбаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках