3 траўня 2024, Пятніца, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскія вытворцы ацанілі маштабы санкцыйных» груш праз Беларусь

Еўрапейскія вытворцы ацанілі маштабы санкцыйных» груш праз Беларусь

Масква неаднаразова падазравала Менск у пастаўках грушавай «санкцыёнкі».

Кампаніі з Бельгіі ды Нідэрландаў апошнія гады прадаўжалі пастаўляць грушы ў Расею ў абыход накладзеных санкцый, паведамляе тэлекампанія RTBF са спасылкай на апытанне, якое правяла газета De Volkskrant. Паводле папярэдніх ацэнак, кожны год яны адпраўлялі ў Расею блізу 70 тысяч т садавіны агульным коштам блізу €56 млн, паведамляе РБК.

Выданне паказвае, што вытворцы з Бенілюкса перапраўляюць грушы ў Расею праз Беларусь і Літву з сертыфікатамі, з якіх вынікае, што садавіна вырашчаная за межамі ЕЗ. Дакументы яны набываюць у карумпаваных органаў аховы здароўя ў краінах Афрыкі.

Тэлеканал сцвярджае, што дзякуючы гэтым махінацыям, бельгійцы і галандцы прадаюць у Расею блізу паловы таго аб'ёму, які ішоў туды да ўвядзення антысанкцый.

Расейскае харчовае эмбарга, уведзенае ў 2014 годзе ў адказ на санкцыі Еўразвязу, прадугледжвае поўную забарону на ўвоз у краіну садавіны і ягад з ЕЗ, Нарвегіі, Ісландыі і шэрагу іншых краін.

Пытанне аб грушах абмяркоўвалася ў лютым на сустрэчы віцэ-прэм'ера Бельгіі Дыдзье Рэйндэрса і Дзмітрыя Рагозіна, які тады быў намеснікам старшыні ўрада Расеі. Рэйндэрс тады заявіў, што расейцы павінны мець доступ да бельгійскіх яблыкаў і груш. Рагозін у адказ заявіў, што Масква зацікаўленая ў камфорце і абароненасці сваіх прадпрымальнікаў, якія працуюць у Бельгіі.

Масква неаднаразова падазравала Менск у пастаўках грушавай «санкцыёнкі», адзначаючы рост паставак з Беларусі ў Расею свежых груш, вырашчаных па дакументах у Азіі і Трапічнай Афрыцы. Да прыкладу, у 2015 годзе ў параўнанні з 2013 годам імпарт груш у Беларусь павялічыўся з 33 да 175 тысяч тон, пры гэтым доля груш, якія паступаюць з краін Еўрапейскага Звязу, знізілася з 95 да 10%. За гэты ж час экспарт груш з Беларусі ў Расею павялічыўся больш чым у 7 разоў - з 22 да 159 тысяч тон. У 2016 годзе 75% груш, якія пастаўляюцца праз Беларусь у Расею, згодна з дакументамі, мелі азіяцкае або афрыканскае паходжанне.

У 2016-2017 гадах Беларусь пастаўляла ў Расею больш за 90 тысяч тон груш на год на суму блізу 15 млн даляраў. Імпарт груш у Беларусь быў у гэтыя гады на ўзроўні 145 тысяч тон на суму 125 млн даляраў у 2017 годзе (+5,5% да 2016-га).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках