26 красавiка 2024, Пятніца, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ даведаліся пра план ваеннай аперацыі ў выпадку зрыву пагаднення аб Brexit

СМІ даведаліся пра план ваеннай аперацыі ў выпадку зрыву пагаднення аб Brexit

План прадугледжвае з'яўленне жаўнераў на вуліцах.

У Міністэрстве абароны Вялікай Брытаніі рыхтуюць план на выпадак, калі дзейнае пагадненне аб Brexit будзе сарванае, паведамляе Sunday Times. Паводле звестак выдання, распрацоўка аперацыі пачалася на мінулым тыдні, а займаюцца ёю афіцэры, якія звычайна адказваюць за вывад жаўнераў на вуліцы ў выпадку тэрактаў, піша РБК.

План прадугледжвае ўзмацненне паліцэйскіх патрулёў вайскоўцамі для прадухілення выпадку парушэння грамадскага парадку. Асобным пунктам разглядаецца забеспячэнне лякарняў лекамі пры неспрыяльным развіцці сітуацыі.

Мяркуецца, што Мінабароны зможа ўжо ў першы дзень адправіць на дапамогу паліцыі амаль 1200 вайскоўцаў, а затым павялічыць гэтую колькасць да 10 тысяч. Адным з раёнаў, куды могуць быць перакінутыя жаўнеры, называецца графства Кент, адкуль жыхары Злучанага каралеўства могуць патрапіць у Еўразвяз.

На гэтым тыдні Лондан і Брусэль узгаднілі план аб Brexit. У адпаведнасці з ім Вялікай Брытаніі давядзецца заплаціць за выхад з Еўразвязу амаль 39 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Пры гэтым Злучанае каралеўства хоць і пакіне Мытны саюз ЕЗ, аднак павінна будзе выконваць асноўныя захады рэгулявання, прынятыя на кантыненце. Паўночная Ірландыя пры гэтым павінна будзе захоўваць празрыстую мяжу з уваходнай у ЕЗ Ірландскай рэспублікай.

Адразу некалькі міністраў заявілі, што пагадненне не выгаднае Вялікай Брытаніі і абвясцілі пра сыход у адстаўку. Былы кіраўнік структуры ў пытаннях Brexit Дамінік Рааб падкрэсліў, што пункт, які прадугледжвае празрыстую мяжу ў Ірландыі, пагражае цэласнасці дзяржавы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках